Васьмярык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Васьмяры́к — у архітэктуры васьмівугольнае ў плане збудаванне або яго частка, якое звычайна ставілася на чатырохвугольную аснову[1], утвараючы т.зв. васьмярык на чацверыку.
Найстаражытнай васьміграннай пабудовай, верагодна, з'яўляецца Вежа Ветраў у Афінах, пабудаваная ў сярэдзіне I стагоддзя да н.э. Форма васьмерыка пашырана ў архітэктуры Візантыі, у паўднёвых славян (Балгарыя), Арменіі, Грузіі і інш. У Заходняй Еўропе вядомы ў раманскай архітэктуры, готыцы, найбольш пашырана ў стылях рэнесансу, барока і класіцызму. Васьмерыкі ў завяршэнні культавых пабудоў вядомы ў старажытна-рускім дойлідстве і звязаны з уплывам візантыйскай архітэктуры. На Беларусі ў XVI—XVIII стст. у форме васьмерыка будавалі некаторыя вежы гарадскіх умацаванняў, замкаў і палацаў, ратуш, а таксама культавыя будынкі, вежы манастыроў і кляштараў[2]. Выкарыстоўваўся як у драўляным, так і ў мураваным дойлідстве[1].
Пры роўных перыметрах, васьмівугольная форма дазваляе атрымаць прыкладна на 20 % большую плошчу. За кошт меншай пры роўных аб'ёмах паверхні дасягаецца эканомія будаўнічых матэрыялаў, меншае ахаладжэнне ўзімку і награванне ўлетку, а акрамя таго — паляпшэнне асвятлення.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.