![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Temple_of_Venus_and_Roma_%252814819291950%2529.jpg/640px-Temple_of_Venus_and_Roma_%252814819291950%2529.jpg&w=640&q=50)
Храм Венеры і Ромы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Храм багінь Венеры і Ромы (лац.: templum Venus et Roma, таксама зваўся templum urbis Romae[1], templum urbis[2]) — некалі найбуйнейшае рэлігійнае збудаванне старажытнага Рыма[3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e8/Temple_of_Venus_and_Roma_%2814819291950%29.jpg/640px-Temple_of_Venus_and_Roma_%2814819291950%29.jpg)
Збудаванне займала ўсю тэрыторыю ад базілікі Максенцыя і да даліны Калізея, і было збудавана на пастаменце даўжынёй у 145 м і шырынёй у 100 м. Храм быў пабудаваны пры імператары Адрыяне ў 135 годзе н.э., на тым месцы, дзе калісьці размяшчаўся порцік Залатога дому Нерона[3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/Temple_of_Venus_and_Roma_-_groundplan.jpg/150px-Temple_of_Venus_and_Roma_-_groundplan.jpg)
Храм займаў цэнтральную частку порціка: ён быў пабудаваны з дзвюх цэл, адна насупраць другой, з агульнай унутранай сцяной[4]. Цэла, якая выходзіла да форума, была прысвечана багіні горада Рыма — Роме, іншая прысвечана багіні Венеры.
Пасля пажару Максенцый перабудаваў інтэр'ер у 307 годзе н.э.[4]: дзве апсіды былі высечаны ў задняй частцы цэлы, дзе размясцілі статуі багінь, бакавыя сцены з парфіравымі калонамі апраўлялі нішы для статуй. Падлога была выкладзены геаметрычнай мазаікай з каляровага мармуру. Усходняя цэла захавалася да нашых дзён лепш за ўсё, бо яна доўгі час з'яўлялася часткай царквы Санта-Франчэска-Рамана.