архітэктурны элемент From Wikipedia, the free encyclopedia
Порцік (лац.: porticus) — крытая галерэя, перакрыцце якой абапіраецца на калоны, які падтрымліваюць яе або непасрэдна, або з дапамогай архітрава, які ляжыць на іх, або пасродкам перакінутых паміж імі арак. Порцік, адкрыты з аднаго боку, з процілеглага боку абмяжоўваецца сцяной — або глухой, або з дзвярамі і вокнамі.
Порцік уведзены ў архітэктуру старажытнымі грэкамі і быў запазычаны ад іх старажытнымі рымлянамі. У антычных пабудовах ён служыў месцам, у якім можна было сядзець і прагульвацца, схаваўшыся ад пякучых прамянёў сонца ці ад дажджу. Гэты род пабудоў утрымаўся ў дойлідстве Сярэднявечча (манастырскія клуатры) і эпохі Адраджэнні. У новы час порцікі шырока выкарыстоўваліся ў архітэктуры класіцызму XVIII — першай трэці XIX стагоддзя.
Порцік на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.