Адрыян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адрыян — Публій Элій Адрыян (76—138): рымскі імператар (117—138). Сын Публія Элія Адрыяна і Даміцыі Паўлы. Быццам быў прыёмным сынам Траяна.
Публій Элій Траян Адрыян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Publius Aelius Traianus Hadrianus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Траян | ||||||
Пераемнік | Антанін Пій | ||||||
Нараджэнне |
24 студзеня 76[1] |
||||||
Смерць |
10 ліпеня 138[1] (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | Маўзалей Адрыяна | ||||||
Род | Антаніны | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Publius Aelius Hadrianus | ||||||
Бацька | Публій Элій Адрыян Афер[d] або Траян | ||||||
Маці | Паўліна[d][2] | ||||||
Жонка | Вібія Сабіна[3] | ||||||
Дзеці | Луцый Элій Цэзар[d] і Антанін Пій | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Званне | легат і Ваенны трыбун | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Імператарам Адрыяна абвясціла войска. Ён не толькі не пашыраў межаў Імперыі, але і адмовіўся ад некаторых з ненадзейных правінцый, і скіраваў намаганні на ўмацаванне ўнутранай стабільнасці дзяржавы і на павышэнне яе дабрабыту. У культуры і побыце вярнуўся да класічна-грэчаскіх ідэалаў, якія выцясняліся класічна-рымскімі з часоў Аўгуста. Шмат увагі ўдзяляў усходу імперыі, лічыўся касмапалітам і прыхільнікам элінізму (і нават «паскудным грэкам» сярод сваіх радыкальных крытыкаў[4]). Сам займаўся жывапісам і скульптурай.
Імкнуўся да таго, каб паўсюль лічыцца дабрадзеем, але, відаць, сваім касмапалітызмам і непапулярным эліналюбствам пахіснуў стабільнасць імперыі[4]. Пабудаваў у Афінах новы «горад Адрыяна», завяршыў будаўніцтва храма Зеўса Алімпійскага, якое было прыпынена ў IV ст. да н.э.