Легат (Старажытны Рым)
Старажытны Рым / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэты артыкул пра пасаду ў Старажытным Рыме; пра паняцце Рымскага права гл.: Легат, Рымскае права.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Легат.
Лега́т (ад лац.: legatus, legare, «прадпісваць, прызначаць, дэлегаваць») — пасланец рымскага сената. Пазней — імператарскі намеснік у рымскай правінцыі. Таксама легат — вышэйшая пасада ў рымскім легіёне (камандзір легіёна або старэйшы марскі афіцэр, які камандуе злучэннем флота).