From Wikipedia, the free encyclopedia
Філісты́мляне[1], філісцімляне[2] (ад стараж.-яўр. פְּלִשְׁתִּים, пеліштым[1] — прышэльцы, іншапляменнікі[2]) † — старажытны народ, які насяляў паўднёвую частку ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора[1][2]. Ад наймення філістымлян паходзіць назва Палесціна. Мяркуюць, што філістымляне — індаеўрапейцы[3], выхадцы з Крыта або Малой Азіі[1].
Філістымляне † | |
Палонныя філістымляне, старажытнаегіпецкая выява канца 2 тысячагоддзя да н.э. | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Палесціна |
Мова | філісцімлянская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы |
Паводле Бібліі іх паходжанне выводзіцца ад нашчадкаў Хама, род якога засяляў Егіпет[2]. Упершыню згадваюцца ў егіпецкіх крыніцах 13 ст. да н.э.[1][2] у ліку народаў мора — плямён усходняга Міжземнамор'я, якія разбурылі Хецкае царства[2]. Яны ўварваліся ў Сірыю, Фінікію і Палесціну і ўтварылі тут племянны саюз умацаваных гарадоў-дзяржаў. [1], успрыняўшы ханаанейскую мову і рэлігію. Філістымляне прынеслі ў гэты раён познемікенскую культуру жалеза і асіміляваліся з навакольным ханаанейска-ізраільскім насельніцтвам[2].
У 12—11 ст. да н.э. дамагліся гегемоніі ў Палесціне і панавалі там да ўзвышэння ў 10 ст. да н.э. Ізраільскага царства[1][2]. Часта непакоілі ізраільцян, ваявалі з імі і доўгі час прыгняталі іх, пакуль Самуіл не супакоіў іх. На працягу двух стагоддзяў філістымляне яшчэ імкнуліся вярнуць сабе пануючае становішча ў Палесціне, але сталага поспеху не мелі і неаднаразова станавіліся самі аб'ектам нападаў з боку суседніх дзяржаў[2], пакуль у 8 ст. да н.э. не былі заваяваны асірыйцамі[1][2], а ў канцы 6 ст. да н.э. — вавілонскім царом Навухаданосарам[2].
Асноўнымі іх заняткамі былі земляробства, вінаробства і жывёлагадоўля. Ад філістымлян паходзіць грэчаская назва краіны — Палесціна, у якой з часоў панавання рымскага імператара Канстанціна Вялікага (306—337) і да нашэсця арабаў (7 ст.) квітнела хрысціянская царква, а яе гарады служылі месцам знаходжання хрысціянскіх епіскапаў.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.