Фердынанд II (ням.: Ferdinand II; 9 ліпеня 1578 — 15 лютага 1637) — кароль Чэхіі: 6 чэрвеня 1617 — 19 жніўня 1619 года (1-ы раз) (каранацыя 29 чэрвеня 1618 года), з 13 лістапада 1620 года (2-гі раз), кароль Венгрыі з 18 мая 1618 года (каранацыя 1 ліпеня 1618 года). Рымскі кароль з 28 жніўня 1618 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 20 сакавіка 1619 года, з дынастыі Габсбургаў. Унук Фердынанда I, сын эрцгерцага Штырыі Карла II і Марыі Баварскай.
Фердынанд II Габсбург | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Ferdinand II | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маціяс Габсбург | ||||||
Пераемнік | Фердынанд III Габсбург | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маціяс Габсбург | ||||||
Пераемнік | Фердынанд III Габсбург | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маціяс Габсбург | ||||||
Пераемнік | Фердынанд III Габсбург | ||||||
Нараджэнне |
9 ліпеня 1578[1][2][…] |
||||||
Смерць |
15 лютага 1637[4][5][…] (58 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі | ||||||
Маці | Марыя Ганна Баварская | ||||||
Жонка | Марыя Ганна Баварская[d][6] і Элеанора Ганзага[d][6] | ||||||
Дзеці | Фердынанд III Габсбург[7], Марыя Ганна Аўстрыйская[d], Цэцылія Рэната Габсбург, Леапольд Вільгельм Габсбург[d], Ёган Карл Габсбург[d], Крысціна Габсбург[d][8] і Карл Габсбург[d][8] | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маладосць
Фердынанд рана страціў бацьку і выхоўваўся ў дзядзькі, баварскага герцага Вільгельма. З 1590 года ён навучаўся ў Інгальштацкім універсітэце, дзе выкладалі езуіты. Тут будучы імператар засвоіў самыя строгія правілы веры і самыя ўзнёслыя паняцці пра яго будучае прызначэнне. З ранніх гадоў і да самай смерці Фердынанд лічыў сябе воінам каталіцкай царквы, прызначаным ад Бога аднавіць яе старажытнае вучэнне. У 1595 годзе ён вярнуўся ў Грац, у наступным годзе быў абвешчаны паўналетнім і ўступіў у валоданне сваім Сярэднеаўстрыйскім герцагствам (у склад якога ўваходзілі Штырыя, Карынтыя і Крайна).
Кіраванне
Па характары Фердынанд быў прыемны свецкі чалавек: добры да набліжаных і міласцівы да слуг, ён лёгка сыходзіўся з людзьмі, быў шчодры, горача любіў музыку і захапляўся паляваннем. Разам з тым гэта быў дзейным і дзелавым кіраўніком, які ніколі не грэбаваў сваімі абавязкамі. Але галоўнай рысай яго натуры была фанатычная прыхільнасць да каталіцтва, якому ён гатовы быў служыць і словам і мячом. Езуіты мелі на яго велізарны ўплыў. Двое з іх заўсёды знаходзіліся ў яго пярэднім пакоі і мелі права ўваходзіць да яго ва ўсякі час, нават уначы, для савета і навучання.
Ледзь прыняўшы ўладу, малады герцаг стаў няўмольна пераследваць пратэстантаў. Усім, хто не жадаў змяняць веравызнанне, Фердынанд прадпісаў пакінуць краіну. Падобна свайму дзядзьку Філіпу II, Фердынанд любіў паўтараць словы: «Лепш пустэча, чым краіна, населеная ератыкамі». Праз некалькі гадоў у аўстрыйскіх уладаннях, дзе раней палова насельніцтва складалася з лютэран і кальвіністаў, не засталося ніводнай пратэстанцкай царквы.
З прычыны таго, што старэйшыя стрыечныя браты Фердынанда, Рудольф II і Мацвей, не мелі сыноў, яго з пачатку XVII стагоддзя сталі разглядаць як іх патэнцыйнага спадчынніка. З кожным годам ён меў усё больш уплыў на імперскія справы. У 1617 годзе Фердынанд быў абраны каралём Чэхіі, а ў наступным годзе ўзыйшоў на венгерскі прастол. Услед за гэтым пачаліся складаныя перамовы з імперскімі князямі аб выбранні Фердынанда імператарам. У гэты момант, у маі 1618 годзе, успыхнула нацыянальнае паўстанне ў Празе, якое паслужыла пралогам да разбуральнай Трыццацігадовай вайны. Даведаўшыся пра пражскія падзеі, Фердынанд стаў дзейнічаць рашуча і цвёрда. Ён загадаў арыштаваць галоўнага саветніка імператара Мацвея кардынала Клезеля, які прапанаваў пайсці на саступкі чэхам. Пасля гэтага стары і слабы Мацвей ужо ні ў чым не замінаў Фердынанду і паслухмяна падпісваў усе яго ўказы.
Трыццацігадовая вайна
Тым часам, паўстанне ў Чэхіі было падтрымана пратэстантамі ў самай Аўстрыі. Чэхі пад правадырствам графа Турна рушылі на Вену і ў чэрвені 1619 гады авалодалі яе прадмесцямі. У той жа час аўстрыйскія мяцежнікі захапілі імператарскі палац і запатрабавалі ў Фердынанда абвясціць рэлігійную свабоду. Адзін з адважных правадыроў апазіцыі Танрадэль ухапіўся нават за гузік імператарскай курткі і некалькі разоў пхнуў Фердынанда. У горад як раз уступіў кавалерыйскі атрад, і мяцежнікі былі напалоханы гучным гукам труб.
У жніўні 1619 года, пасля смерці Мацвея, Фердынанд быў абраны імператарам. Ён узыйшоў на прастол пры самых цяжкіх акалічнасцях. Распачатая Трыццацігадовая вайна, якая ішла з пераменным поспехам, так і не скончылася пры яго жыцці. Ён памёр праз два гады пасля Пражскага міру, перадаўшы імперыю свайму сыну Фердынанду III.
Сям’я
Жонкі:
- з 23 красавіка 1600 года — Марыя Ганна (1574—1616), дачка герцага Баварскага Вільгельма V. Дзеці:
- Фердынанд III (1608—1657), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі,
- Марыя Ганна (1610—1665), у шлюбе з курфюрстам Баварыі Максіміліянам I,
- Цэцылія Рэната (1611—1644), у шлюбе з каралём Польшчы Уладзіславам IV,
- Леапольд Вільгельм (1614—1662).
- з 4 лютага 1622 года — Элеанора Ганзага, дачка герцага Мантуі Вінчэнца I і Элеаноры Медычы. Дзяцей не было.
Зноскі
- Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- Ferran II // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Ferdinand II. // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 184.
- Lundy D. R. Ferdinand II von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Ferdinand (Ferdinand II.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Union List of Artist Names — 2014. Праверана 22 мая 2021.
- Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.