Бангладэшскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Фазлур Рахман Хан (бенг.: ফজলুর রহমান খান, Fozlur Rôhman Khan, англ.: Fazlur Khan) (3 красавіка 1929 — 27 сакавіка 1982) — амерыканскі інжынер-будаўнік, аўтар праектаў чыкагскіх хмарачосаў Віліс Таўэр і John Hancock Center. Выхадзец з Бангладэш, які працаваў на архітэктурную фірму Skidmore, Owings & Merrill, стаў у 1960-я гады найбольш уплывовым спецыялістам у структурным праектаванні вышынных будынкаў.
Фазлур Рахман Хан | |
---|---|
ফজলুর রহমান খান, Fozlur Rôhman Khan | |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1929[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1982[1][2][…] (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Бангладэш, ЗША |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фазлур Хан нарадзіўся ў Дацы, на тэрыторыі Усходняга Пакістана (сучасны Бангладэш). Навучаўся ва ўніверсітэце Калькуты і Дакі. Скончыўшы ўніверсітэт Дакі ў 1951 годзе, выйграў прэмію Фулбрайта для таленавітых студэнтаў з калоній, якая дазволіла яму працягнуць адукацыю ў ЗША (універсітэт штата Ілінойс). На працягу трох гадоў Фазлур Хан атрымаў тры дыпломы — магістра і доктара ў структурным праектаванні і магістра тэарэтычнай механікі. У 1955 годзе паступіў працаваць на Skidmore, Owings & Merrill і з тых часоў жыў у Чыкага. У 1970 годзе стаў поўным партнёрам фірмы (і заставаўся адзіным партнёрам «з інжынераў»). За гэты час распрацаваў і ўпершыню рэалізаваў тыпавыя схемы апорных канструкцый, якія сталі стандартамі ў вышынным будаўніцтве — «апорная труба», «труба ў трубе», «труба з нахільнымі брусамі» і да т. п. Дзякуючы Хану, з’явілася магчымасць будаваць вышынныя дамы складаных формаў — піраміды, няправільныя прызмы і г. п. (раней, выбар формаў быў абмежаваны прастакутнымі прызмамі).
Фазлур Хан асабіста спраектаваў дзясяткі будынкаў, у тым ліку:
Лаўрэат многіх прафесійных прэмій — пры жыцці і пасмяротна, «Будаўнік 1972 года» па версіі Engineering News-Record. Імем Фазлур Хана названая плошча ў Чыкага, якая прымыкае да Sears Tower, а ў самой вежы ў 1987 ўстаноўлена яго статуя.
Памёр 27 сакавіка 1982 года, не дажыўшы 6 дзён да 53-годдзя. Пахаваны ў Чыкага, на могілках Грэйслэнд.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.