рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Уць, Вуць — рака ў Добрушскім і Гомельскім раёнах Беларусі, левы прыток Сажа.
Уць | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 75 км |
Басейн | 433 км² |
Расход вады | 1,5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | каля вёскі Лук′янаўка Добрушскі раён |
• Каардынаты | 52°10′02″ пн. ш. 31°33′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Сож |
• Каардынаты | 52°14′40″ пн. ш. 30°56′33″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 75 км. Плошча вадазбору 433 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Асноўныя прытокі: ручай Радзвін (злева), рака Лук’янаўка і рака без назвы каля аграгарадка Івакі (справа).
Пачынаецца за 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Лук′янаўка Добрушскага раёна, вусце каля вёскі Цярэшкавічы Гомельскага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у пачатку 2-й дэкады сакавіка. Даліна ракі трапецападобная, шырынёй 300—600 м, у вытоку 150 м. Пойма двухбаковая, месцамі перарывістая, шырынёй 200—300 м; у разводдзе затапляецца на глыбіню 0,4—0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Ад вытоку рэчышча каналізаванае на 2 км, у сярэднім цячэнні на 17,2 км. Шырыня ракі ў межань 10—18 м. Берагі да аграгарадка Уць нізкія, забалочаныя, ніжэй пераважна стромкія і абрывістыя.
На рацэ размешчаны:
Гарадскі пасёлак Церахоўка
Вёскі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.