From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Мсціславіч (у хрышчэнні Дзмітрый; 1132 — 30.5.1171) — князь дарагабужскі (1150—1171), князь уладзіміра-валынскі (1154—1157), князь слуцкі (1162), князь трыпольскі (1162—1168), князь кіеўскі (1171), сын кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ад другога шлюбу.
Уладзімір Мсціславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | 1132[1] | ||||||
Смерць |
30 мая 1171 |
||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Мсціслаў Уладзіміравіч | ||||||
Дзеці | Мсціслаў Уладзіміравіч[d], Яраслаў Уладзіміравіч[d] і Святаслаў Уладзіміравіч[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля смерці старэйшага брата Святаполка (1154) атрымаў Уладзіміра-Валынскае княства, адкуль у 1156 годзе яго выгнаў Мсціслаў Ізяславіч. У наступныя гады Уладзімір Мсціславіч беспаспяхова дамагаўся Уладзіміра і Турава. У 1162 годзе ўпамінаецца як трымальнік Слуцка, адкуль быў выгнаны кааліцыяй князёў: «Рюрик и Святополк Гюргевичь Туровьским и Святослав Всеволодович с братомъ Ярославом и съ Олгомъ Святославичем и с Володимиричемъ и съ Кривьскими князьми идоша къ Случьску». Пасля Уладзімір Мсціславіч часта пераходзіў з аднаго княжання на другое, пакуль незадоўга да смерці заняў княжацкі пасад у Кіеве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.