![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Тэкліц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэ́кліц — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Сергуч (выцякае з возера), за 13 км на паўночны захад ад горада Лепель, каля вёскі Звязда.
Тэкліц | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 166,5[1] м |
Даўжыня | 1,99 км |
Шырыня | 1,29 км |
Плошча | 2,02 км² |
Аб’ём | 0,00414 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,5 км |
Найбольшая глыбіня | 3,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 2 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | да 0,23 ‰ |
Празрыстасць | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 32,9 км² |
Упадаюць | 2 ручаі |
Выцякаюць | рака Сергуч |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 2,02 км². Даўжыня 1,99 км, найбольшая шырыня 1,29 км. Даўжыня берагавой лініі 5,5 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя — 2 м. Аб'ём вады 4,14 млн. м³. Плошча вадазбору 32,9 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 да 12 м, параслі лесам, участкамі разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком, на поўдні сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў да глыбіні 0,5 м пясчанае. Возера эўтрофнае з прыкметамі антрапагеннага дыстрафіравання. Моцна зарастае. Шырыня палосы расліннасці дасягае 170 м. Возера праточнае. Упадаюць 2 ручаі, у тым ліку з возера Луконец. На поўдні з возера выцякае рака Сергуч.
У возеры водзяцца карась, шчупак, лінь, плотка, акунь і іншыя віды рыб.