Сапрапель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сапрапе́ль (ад грэч. σαπρός — гнілы і πηλός — глей, бруд) — глеістыя шматвекавыя дновыя адклады ў прэсных вадаёмах, якія ўтрымліваюць вялікую колькасць арганічных рэчываў, лігніна-гумусавы комплекс, вугляводы, бітумы і іншыя ў калоідным стане. Ён сфарміраваны з адмерлай воднай расліннасці, астаткаў жывых арганізмаў, планктону, бентасу, таксама часціц глебавага перагною, які змяшчае вялікую колькасць арганічных рэчываў, гумусу[1][2].