Тучынка (станцыя метро)
запланаваная станцыя Мінскага метрапалітэна / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тучынка.
«Тучынка» (трансліт: Tučynka) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліцы Панамарэнкі і праспекта Пушкіна, паміж станцыямі «Цівалі» і «Берасцейская».
Хуткія факты «Тучынка»Тучинка, Меркаваная дата адкрыцця: ...
«Тучынка» Тучинка | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2033 |
Раён | Фрунзенскі |
Закрыць
Больш інфармацыі Чацвёртая лінія ...
Закрыць
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Харкаўская» (руск.: Харьковская)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Тучынка»[2], па назве гістарычнага прадмесця Мінска.
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Тучынка»[3].