Лакаматыўная (станцыя метро, Мінск)
запланаваная станцыя Мінскага метрапалітэна / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лакаматы́ўная» (трансліт.: Lakamatyŭnaja, руск.: Локомотивная) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана ў раёне прыпыначнага пункта «Сталічны», паміж станцыямі метро «Мінск-Мір» і «Берасцейская».
«Лакаматыўная» Локомотивная | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2033 |
Праектная назва | праспект Жукава |
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Жукава» (руск.: Жукова)[1]. Спачатку Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак г. Мінска прапанавала назваць станцыю «Чыгуначная», што магло вызваць блытаніну, паколькі па-руску назва гучала б як «Железнодорожная»[2]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Лакаматыўная»[3]. Раней на гэтым месцы размяшчалася лакаматыўнае і паравознае дэпо, а таксама жылі работнікі чыгункі[2].
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Лакаматыўная»[4].