Козырава (станцыя метро)
запланаваная станцыя Мінскага метрапалітэна / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Козырава» (трансліт.: Kozyrava) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на вуліцы Велікаморскай, у раёне чыгуначнай станцыі «Мінск-Паўднёвы», паміж станцыямі метро «Серабранка» і «Мінск-Мір».
Хуткія факты «Козырава»Козырево, Меркаваная дата адкрыцця: ...
«Козырава» Козырево | |
---|---|
Мінскі метрапалітэн | |
Меркаваная дата адкрыцця: |
2030 |
Праектная назва | Мінск-Паўднёвы |
Закрыць
Больш інфармацыі Чацвёртая лінія ...
Закрыць
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Мінск-Паўднёвы» (руск.: Минск-Южный)[1]. У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Козырава»[2], па назве гістарычнага прадмесця Козырава.
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Козырава»[3].