аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Тарно́ва[1] (трансліт.: Tarnova, руск.: Тарново) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Тарноўскага сельсавета.
Аграгарадок
Тарнова
| ||||||||||||||||||||
Знаходзіцца на рацэ Дзітва, за 18 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Ліда, за 100 кіламетраў ад Гродна, за 3 кіламетры ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Белагруда[2].
У 1690 годзе Ганна Завіша, якая мела ва ўласнасці вёску Белагруда, выйшла замуж за Пятра Станіслава Тарноўскага. У хуткім часе на процілеглым беразе Дзітвы з’явілася вёска Тарноўшчына. У сярэдзіне XVIII стагоддзя Тарноўшчыну з Белагрудай атрымалі Радзівілы — у выніку шлюбу Барбары Кезгайлаўны Завішы з князем Мікалаем Фаўстынам Радзівілам, мечнікам літоўскім і ваяводам новагародскім. Наступнымі спадчыннікамі былі падкаморы літоўскі Станіслаў Радзівіл (1722—1787) і яго сын Мікалай (1751—1811).
У канцы XVIII стагоддзя на поплаве над Дзітвой на землях Радзівілаў меўся стаў, дзейнічаў млын (з-за нізкага ўзроўню вады малолі толькі ўвесну, або калі дажджы).
З 1795 годзе вёска ў Расійскай імперыі. Мікалай Станіславаіч Радзівіл у 1808 годзе аддаў Тарнова ў заклад Тадэвушу Андрэйкавічу за 10 тысяч залатых дукатаў і 130 тысяч злотых. Пасля судовага працэсу ў 1824—1825 гадах бакі падпісалі дамову, згодна з якой Тадэвуш Андрэйкавіч стаў уладальнікам маёнтка. Яго сын Юлій прадаў Тарноўшчыну Канстанціну Кашчыцу (1828—1881), які за ўдзел у лютаўскім паўстанні 1861 года быў сасланы ў Сібір, а ў 1866 годзе вымушаны прадаць маёнтак. З таго часу Тарноўшчына з фальваркамі належала палкоўніку Дзмітрыю Маўрасу (пам. 1896), а пасля яго сыну Мікалаю (пам. 1919).
У 2-ой палове XIX стагоддзя вядома як сядзіба Тарноўскай воласці Лідскага павета. Валасное праўленне знаходзілася за 4 км, але воласць называлася Тарноўскай. У 1864 годзе было адкрыта народнае вучылішча. На пачатку 1880-х гадоў у сядзібе працавалі народнае вучылішча, вінакурны завод, вадзяны млын.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе Польшчы. Паводле перапісу ад 1921 года, фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, 8 жылых дамоў, 57 жыхароў.
З 1939 года вёска ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. 3 1974 года — адміністрацыйны цэнтр сельсавета[3].
8 кастрычніка 1892 года святар Радзівонішкаўскай царквы Дружылоўскі асвяціў мураваную капліцу ў імя Святога Дзмітрыя Салунскага, пабудаваную ў маёнтку Тарнова па праекце і пад асабістым наглядам графа Маўраса ў неагатычным стылі. Шыбы ўпрыгожвалі выявы святых і крыжы з рознакаляровага шкла. Каля капліцы пабудавалі званіцу з конусападобным купалам і крыжам наверсе. Пад капліцай знаходзілася ўсыпальніца, дзе пахавалі парэшткі жонкі графа. У гэтай жа ўсыпальніцы праз чатыры гады быў пахаваны і сам граф Дзмітрый. У 1939 годзе капліца з магільным склепам Маўрасаў была разбурана[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.