Лідскі павет (1921—1940)
павет у міжваеннай Польскай Рэспубліцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі́дскі паве́т (польск.: Powiat lidzki) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1921—1940 гадах. Цэнтр — г. Ліда.
Гісторыя
Створаны ў складзе Навагрудскага ваяводства на тэрыторыі былога Лідскага павета, тэрыторыя якога адышла да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года. Пазней Дубіцкая, Ляцкая і Пакроўская воласці перайменаваны адпаведна ў Навадворскую, Дамброўскую і Сабакінцкую гміны.
З 1939 года Лідскі павет у БССР, яго паўночная частка (Каняўская і Эйшышкская воласці) адышла да Літвы, а астатняя тэрыторыя 2 снежня 1939 года ўключана ў Баранавіцкую вобласць. 15 студзеня 1940 года скасаваны.
21 мая 1929 года дзесяць гмін перададзены ў склад навастворанага Шчучынскага павета.
Адміністрацыйны падзел
Гміны
- Аляксандраўская гміна
- Беліцкая гміна
- Беняконская гміна
- Дакудаўская гміна
- Дамброўская гміна[1]
- Эйшышкская гміна
- Ганчарская гміна[2]
- Каняўская гміна[3]
- Лебядская гміна[1]
- Лідская гміна
- Мытлянская гміна
- Навадворская гміна[1]
- Арлянская гміна[1]
- Астрынская гміна[1]
- Радунская гміна
- Ражанкаўская гміна[1]
- Сабакінцкая гміна[1]
- Шчучынская гміна[1]
- Тарноўская гміна
- Васілішская гміна[1]
- Забалацкая гміна
- Жалудская гміна[1]
- Жырмунская гміна
- Воранаўская гміна[4]
- Мацкішкская гміна[5]
- Седлішчанская гміна[6]
- Суботніцкая гміна[7]
- Ліпнішская гміна[7]
- Ваверская гміна[8]
- Аранская гміна[9]
- Іўеўская гміна[7]
Гарады
Зноскі
- 21 мая 1929 года перададзена ў склад новастворанага Шчучынскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 33, poz. 307)
- Скасавана 11 красавіка 1929 (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 225)
- 1 ліпеня 1926 г. вылучана з Лідскага павета і перададзена ў склад Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства (Dz. U. z 1926 r. Nr 45, poz. 277)
- Утворана 11 красавіка 1929 (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 225)
- Утворана (?); Скасавана 11 красавіка 1929 (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 225)
- Перададзена 22 студзеня 1926 г. са складу Валожынскага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43); Скасавана 11 красавіка 1929 (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 225)
- Перададзена 22 студзеня 1926 г. са складу Валожынскага павета (Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43)
- Створана (?)
- Утворана 1 ліпеня 1925 з часткі Каняўскай гміны (Dz. U. z 1925 r. Nr 16, poz. 110); 1 ліпеня 1926 г. вылучана з Лідскага павета і перададзена ў склад Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства (Dz. U. z 1926 r. Nr 45, poz. 277)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.