Сілістра
горад у Балгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Балгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сілі́стра[1][2], таксама Сілістрыя[1] (балг.: Силистра [siˈlistrə], гістарычна балг.: Дръстър [ˈdrəstər]) — партовы горад на паўночным усходзе Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны. Насельніцтва горада — каля 40 тысяч жыхароў. Размешчаны на Дунаі на мяжы з Румыніяй і з’яўляецца апошнім балгарскім населеным пунктам на Дунаі.
Горад
Сілістра
Силистра
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва горада — каля 40 тысяч жыхароў. Размешчаны на Дунаі прама на мяжы з Румыніяй і з’яўляецца апошнім балгарскім населеным пунктам на Дунаі.
Сілістра была заснавана рымлянамі пад назвай Дурастар (лац.: Durostorum) у 29 годзе на месцы ранейшага паселішча фракійцаў. Самымі раннімі вядомымі святымі Балгарыі з’яўляецца рымскія салдаты, які былі пакараны тут смерцю падчас пераследу Дыяклетыяна. Дурастар стаў важным ваенным цэнтрам рымскай правінцыі Мёзія і ператварыўся ў горад за часам Марка Аўрэлія. Горад стаў цэнтрам хрысціянскага епіскапату і цэнтрам хрысціянства ў рэгіёне. У 454 годзе ў горадзе нарадзіўся знакаміты палкаводзец Флавій Аэцый.
Пра падзеле Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю імперыі, горад апынуўся ў складзе апошняй. Прыблізна ў канцы VII стагоддзя горад быў уключаны ў склад Першага Балгарскага царства, а гарадскі епіскап Драстар быў абвешчаны першым патрыярхам Балгарыі. У 895 годзе падчас балгарска-венгерскай вайны 894—896 гадоў, венгры, саюзнікі Візантыі, аблажылі балгарскае войска, ачоленае асабіста Сімяонам I у гарадской крэпасці, але гэты напад быў адбіты[3]. У наступным годзе венгры былі рашуча разбітыя ў бітве на Паўднёвым Бугу.
У 969 годзе была ўзята кіеўскім князем Святаславам Ігаравічам.
Была неаднаразова ўзята рускай арміяй падчас Руска-турэцкіх войн. Былы асманскі вілает Сілістра ахопліваў увесь паўночны ўсход і ўсход сённяшняй Балгарыі, а таксама часці Дабруджы і Буджака.
Да славутасцяў Сілістры адносіцца прыродны запаведнік Срэбырна (уваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА), які знаходзіцца блізка ад гарада, а таксама захаваная старажытная рымская сцяна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.