From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч (27 сакавіка 1921 — 7 сакавіка 2014) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (24 сакавіка 1945)[1].
Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 2014 (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | інжынерныя войскі |
Гады службы | 1940—1945 |
Званне | сяржант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Пашкевіч С. А., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Полацку ў рабочай сям’і. Пасля заканчэння васьмі класаў працаваў кавалём. У Чырвоную Армію прызваны ў 1940 годзе[1]. Служыў у інжынерна-пантонных часцях Адэскай ваеннай акругі (Горад Сарокі, Малдаўскай ССР).
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1941 года. Ваяваў на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Стэпавым, 2-ім Украінскім франтах. Удзельнік абарончых бітв у Малдавіі, на поўдні Украіны і ў Данбасе летам -восенню 1941 года, абарончых бітв летам-восенню 1942 года на Доне, Сталінградскай бітвы, Курскай бітвы, Белгародска-Харкаўскай , бітвы за Дняпро, Яска-Кішынёўскай , Бухарэсцка-Арадскай , Дзербецэнскай , быў паранены. У 1943—1991 гадах — член ВКП(б)/КПСС.
У пачатку снежня 1944 года, сяржант Пашкевіч камандаваў аддзяленнем 7-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (1-я пантонна-маставая брыгада , 46-я армія , 2-й Украінскі фронт), калі разам з ім прыняў удзел у фарсіраванні Дуная ў раёне Сегедчэпа (Венгрыя). Аддзяленнем быў сабраны паром для перапраўкі байцоў на плацдарм; усяго было зроблена сем рэйсаў пад бесперапнынным артабстрэлам і ударамі авіяцыі, нягледзячы на прабоіну парома і вялікія страты сярод асбістага саставу, быў паспяхова выкананы загад аб дастаўцы артылерыі на плацдарм. 24 сакавіка 1945 года Пашкевічу С. А. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1]. Прыняў удзел у Венскай и Браціслаўска-Брноўскай наступальных аперацый. Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года у Маскве[2].
Дэмабілізаваўшыся пасля вайны, Пашкевіч С. А. вярнуўся ў Полацк[1]. З 1946 года — дырэктар прамкамбіната, потым старшыня райспажыўсаюза. З 1952 года — дырэктар Шаркоўшчынскага аддзялення прадпрыемства «Віцебскаблнарыхтленпрам», затым дырэктар Сіроцінскага ільнозавода. З 1963 года — слесар завода «Шкловалакно» у Полацку. Да баявых узнагарод дадаліся ордэн і медалі за доблесную працу. З 1991 года — на пенсіі. Памёр 7 сакавіка 2014 года[2].
21 красавіка 1970 года Пашкевіч стаў ганаровым грамадзянінам Полацка. Ганаровы салдат 9-га асобнага міліцэйскага спецыяльнага батальёна унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.