Сусветная гандлёвая арганізацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусветная гандлёвая арганізацыя, СГА (англ.: World Trade Organization) — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1995 годзе з мэтай лібералізацыі міжнароднага гандлю і рэгуляравання гандлёва-палітычных адносін дзяржаў-уздзельнікаў. СГА з’яўляецца наступніцай Генеральнага Пагаднення па тарыфам і гандлю, заключанага ў 1947, якое на працягу 50 гадоў фактычна выконвала функцыі міжнароднай арганізацыі. Штаб-кватэра ў Жэневе (Швейцарыя). На студзень 2007 года налічвала 150 уздзельнікаў. Беларусь не з’яўляецца членам СГА. Афіцыйнымі мовамі арганізацыі з’яўляюцца англійская, іспанская і французская.
World Trade Organization Organisation Mondiale du Commerce Organización Mundial del Comercio | |
---|---|
Заснавальнікі СГА (1 Студзеня 1995) Наступныя члены | |
Краіна | |
Штаб-кватэра | Жэнева |
Тып арганізацыі | міжнародная арганізацыя |
Афіцыйныя мовы | англійская, французская, іспанская |
Кіраўнікі | |
Генеральны сакратар | Ngozi Okonjo-Iweala[d][1] |
Кіраўнік СГА (ген. дырэктар) |
Раберту Азэведу |
Заснаванне | |
Заснаванне | 1 студзеня 1995 |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Колькасць членаў | 164 краіна[3] |
Член у | 153 дзяржавы-члена |
www.wto.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Задачай СГА з’яўляецца не дасягненне якіхсці мэтаў ці вынікаў, а ўсталяванне агульных прынцыпаў міжнароднага гандлю[4]. Работа СГА, таксама як і АПМГ да яго, абапіраецца на асноўныя прынцыпы, сярод якіх:
Паводле 3-га Артыкула Пагаднення, на Арганізацыю ўскладаліся абавязкі:
Першапачаткова ў арганізацыю ўваходзілі 74 краіны-заснавальніцы, у ліку якіх краіны ЕС, большасць краін Паўднёвай Амерыкі, ЗША, Канада, Аўстралія, Японія і Індыя. Колькасць дзяржаў-удзельніцаў устойліва павялічвалася і па стане на 10 верасня 2014 года членства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі мела 157 дзяржаў, а таксама ЕС. Да таго ж, Кітай меў двух дадатковых прадстаўнікоў ад сваіх адмысловых адміністрацыйных раёнаў — Ганконгу і Макаа[8].
Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін з’яўляюцца сябрамі СГА. Польшча ўвайшла ў СГА 1 ліпеня 1995 г., Латвія — 10 лютага 1999 г., Літва — 31 мая 2001 г., Украіна — 16 мая 2008 г., Расія — 22 жніўня 2012 года[8].
Урад Беларусі[9] вядзе перамовы аб уступленні ад часу заснавання СГА. На дадзены момант Беларусь мае статус назіральніка ў арганізацыі[8].
Працоўная група па ўступленні Беларусі была ўтворана 27 кастрычніка 1993 г., а першае сваё пасяджэнне яна правяла ў чэрвені 1997 г.[9] Дагэтуль адбылося 7 пасяджэнняў:
У склад Працоўнай групы ўваходзяць 39 членаў СГА. З 17 сакавіка 1998 года да 18 верасня 2006-га перамовы праводзіліся з 28 сябрамі. 10 з іх падпісалі Выніковыя пратаколы аб завяршэнні двухбаковых перамоў аб доступе на рынак (пазначаны курсівам у табліцы ніжэй). У снежні 2004 года шведскага грамадзяніна Крыстэра Мангусэна на пасадзе старшыні Працоўнай групы замяніла яго суайчынніца Мія Горн аф Ранцыэн[10]. Пры ёй 25 чэрвеня 2007 года ўхвалілі новае падсумаванне акалічнасцей. У лютым 2010 г. пасаду старшыні заняў турэцкі грамадзянін Базкурт Аран[11], у верасні 2012 г. — яго суайчыннік Селім Кунералп.
Удзельнікі | Закончылі перамовы | Удзельнікі | Закончылі перамовы | Удзельнікі | Закончылі перамовы |
---|---|---|---|---|---|
Аўстралія | Не | Канада | Не | Румынія | Не |
Арменія | Так | Кітай | Так | Сальвадор | Не |
Балгарыя | Так | Коста-Рыка | Не | Тайвань | Не |
Бразілія | Не | Куба | Так | Тайланд | Не |
В’етнам | Не | Кыргызстан | Так | Турцыя | Так |
Гаіці | Не | Малдова | Так | Украіна | Не |
Гандурас | Не | Малайзія | Не | Харватыя | Не |
Грузія | Так | Манголія | Не | Швейцарыя | Не |
Дамініканская Рэспубліка | Так | Мексіка | Не | Шры-Ланка | Не |
Злучаныя Штаты Амерыкі | Не | Нарвегія | Не | Егіпет | Не |
Індыя | Так | Панама | Так | Эквадор | Не |
Ісландыя | Не | Парагвай | Не | Еўрапейскі Саюз | Не |
Калумбія | Не | Паўднёвая Карэя | Не | Японія | Не |
Колькасць: 39 удзельнікаў Працоўнай групы, 10 з іх згодныя на ўступленне Беларусі. | |||||
Установы СГА ўтварылі паводле 4-га Артыкула Пагаднення. Сярод іх:
№ | Імя і прозвішча | Час займання пасады | Месца народзінаў | Дата народзінаў | Папярэдняя пасада |
---|---|---|---|---|---|
1 | Пітэр Сазэрлэнд | 1 студзеня — 1 мая 1995 | Дублін, Ірландыя | 25 красавіка 1946 | старшыня ірландскага банка «Элайд Айрыш Бенкс» |
2 | Рэнат Руг'ера | 1 мая 1995 — 1 верасня 1999 | Неапаль, вобласць Кампанія, Італія | 9 красавіка 1930 | намеснік старшыні Міжнароднае назіральнага савета італьянскага аўтапрадпрыемства «Fiat» |
3 | Майкл Мур | 1 верасня 1999 — 1 верасня 2002 | Факатане, вобл. Бей-оф-Пленці, Новая Зеландыя | 28 студзеня 1949 | старшыня Камісіі па замежных справах і гандлі Парламента Новай Зеландыі |
4 | Супачай Панічпакдзі | 1 верасня 2002 — 1 верасня 2005 | Бангкок, Тайланд | 30 мая 1946 | міністр гандлю Тайланда |
5 | Паскаль Ламі | 1 верасня 2005 — 1 верасня 2013 | Левалуа-Перэ, дэпартамент О-дэ-Сен, рэгіён Іль-дэ-Франс, Францыя | 8 красавіка 1947 | Еўрапейскі камісар па гандлі |
6 | Раберту Азэведу | 1 верасня 2013 — дагэтуль | Салвадор, штат Баія, Бразілія | 3 кастрычніка 1957 | намеснік міністра замежных спраў Бразіліі |
Галоўны кіраўнік СГА штогод падае ў Камітэт па каштарысе, даходах і кіраванні (ККДК) разлік каштарысу на наступны год і справаздачу аб выкананні папярэдняга. ККДК робіць іх агляд і падае далей у Агульную раду свае парады наконт размеркавання складак між сябрамі Арганізацыі і захадаў да сяброў, што маюць запазычанасці па іх аплаце. Ухваленне правілаў аб складках і гадавога каштарысу ажыццяўляюць 2/3 галасоў Агульнага савета ў складзе больш як паловы сяброў.
Паводле Артыкула 9 Пагаднення аб заснаванні СГА агульным правілам вынясення рашэння ёсць дасягненне агульнае згоды. Яна выяўляецца ў адсутнасці пярэчанняў вынесенай на абмеркаванне пастанове сярод сяброў, прысутных на пасяджэнні. Пры наяўнасці нязгоды для ўхвалення пастановы Выканаўчаю нарадаю і Агульнай радай патрабуецца яе падтрымка большасцю пададзеных галасоў. Ухваленне тлумачэння пагаднення з Дадатку 1 ажыццяўляецца на падставе парады адпаведнае Рады па гандлі (таварамі, паслугамі або інтэлектуальнай уласнасці) пры падтрымцы большасцю ў 3/4 сяброў Выканаўчае нарады або Агульнае рады.
Выканаўчая нарада таксама можа агульнай згодай або пры яе адсутнасці цягам 90 дзён 3/4 галасоў сваіх сяброў вызваляць урады на год ад выканання шматбаковых гандлёвых пагадненняў. Яна таксама мае права вызваліць на год ад выканання пагадненняў у Дадатку 1 пасля 90 дзён разгляду просьбы адпаведнай Радай па гандлі. Пагадненні аб умовах уступлення Выканаўчая нарада ўхваляе 2/3 галасоў сваіх сяброў.
Усе дзяржавы, акрамя Кітая, маюць па адным голасе. Кітай валодае трыма галасамі, бо два яго адмысловыя адміністрацыйныя раёны, Ганконг і Макаа, увайшлі ў СГА асобна яшчэ за часам быцця англійскаю і партугальскаю калоніямі адпаведна. Еўрапейскі Саюз наадварот не валодае ўласным голасам, аднак можа ўпаўнаважвацца сваімі сябрамі галасаваць ад іх імя.
Паводле Артыкула 2 Дамоўленасці аб правілах і парадку ўладжвання спрэчак (ДППУС; Дадатак 2 да Пагаднення аб заснаванні СГА) Орган уладжвання спрэчак (ОУС) утвараецца з сяброў Агульнае рады, якія з’яўляюцца бакамі разгляданага ў спрэчцы пагаднення. ОУС выносіць пастановы пры агульнай згодзе. Калі член СГА не адказвае на просьбу аб абмеркаванні спрэчкі цягам 10 дзён з часу яе атрымання або цягам 30 дзён з часу атрымання просьбы не бярэ ўдзелу ў абмеркаванні, просьбіт набывае права прасіць ОУС аб заснаванні групы абмеркавання. Просьбіт таксама мае права звярнуцца з запытам аб заснаванні групы, калі абмеркаванне сам-насам або з удзелам пасярэдніка цягам 60 дзён з часу атрымання просьбы не прыводзіць да ўладжвання спрэчкі. Запыт аб стварэнні групы абмеркавання раней за 60-дзённы тэрмін могуць падаць абодва бакі спрэчкі толькі разам. Член СГА, які ад пачатку не браў удзелу ў абмеркаванні, можа цягам 10 дзён ад часу распаўсюджванню просьбы аб абмеркаванні звярнуцца з запытам аб дазволе да яго далучыцца. ОУС дае адказ на просьбу аб заснаванні групы абмеркавання на першым жа сваім пасяджэнні ад часу яе атрымання.
Найбольшая працягласць уладжвання спрэчкі | |
---|---|
Спрыяльныя абставіны: парушэнне пагаднення пры адсутнасці згоды між бакамі спрэчкі цягам усяго разгляду справы, што прыводзіць да прыпынення дзеяння пагаднення. | |
60 дзён | Абмеркаванне сам-насам або з удзелам пасярэдніка |
9 месяцаў | Група абмеркавання (ад заснавання да справаздачы) |
1 год | Перапынак у працы групы абмеркавання (на запыт пазоўніка) |
60 дзён | Орган уладжвання спрэчак (разгляд справаздачы і пастанова) |
90 дзён | Апеляцыйны орган |
90 дзён | Трацейскі суд (па адтэрміноўцы) |
? | Адтэрміноўка на выкананне пастановы |
60 дзён | Канчатковы трацейскі суд (за невыкананне пастановы прыпыненне пагаднення) |
Усяго = 2 гады і 9 месяцаў | |
Паводле Артыкула 8 ДППУС групы абмеркавання складаюцца з міністраў гандлю або іншых падрыхтаваных прадстаўнікоў дзяржаў, супрацоўнікаў Сакратарыяту, адпаведных Радаў па гандлі і Камітэтаў СГА, а таксама спецыялістаў у міжнародным гандлёвым праве. Грамадзяне дзяржаў, што з’яўляюцца бакамі спрэчкі, дапускаюцца да службы ў адпаведнай групе толькі са згоды абодвух бакоў спрэчкі. Група абмеркавання мае складацца з трох асоб, калі бакі спрэчкі не дамаўляюцца цягам 10 дзён з часу яе заснавання аб павелічэння колькасці сяброў групы да пяці. Калі бакі спрэчкі цягам 20 дзён не пагаджаюцца са складам групы абмеркавання, утворанага паводле прапановы Сакратарыята, галоўны кіраўнік СГА мае вызначыць яе склад на просьбу прынамсі аднаго з бакоў спрэчкі і з улікам парадаў старшыняў ОУС і адпаведных Рады па гандлі або Камітэта. Пры разглядзе спрэчкі між развітаю і «развіццёваю» краінамі на просьбу ўрада апошняй група мусіць уключаць прынамсі аднаго член з «развіццёвай» краіны. Выдаткі на падарожжы і ўтрыманне сяброў групы абмеркавання пакрываюцца з каштарысу СГА.
Паводле Артыкула 12 ДППУС група абмеркавання можа не трымацца вядзення пасяджэнняў паводле Парадку працы (Дадатак 3 да ДППУС) толькі пасля нарады з бакамі спрэчкі. Калі група абмеркавання не абавяжа бакі адначасна падаць свае першыя прапановы, пазоўнік мае даслаць яе перад адказчыкам. Наступныя прапановы падаюцца адначасна. Калі цягам працы групы бакам не ўдаецца выпрацаваць узаемапрымальнае развязанне, яна падае ў ОУС справаздачу з абгрунтаваннем сваіх высноў аб спрэчцы і парадамі. Калі спрэчка ўладжваецца, справаздача мае абмяжоўвацца апісаннем справы і паведамленнем аб яе развязанні. Працягласць працы групы абмеркавання абмяжоўваецца 9 месяцамі. На патрабаванне пазоўніка яе праца можа прыпыняцца не больш як на год.
ОУС не мае прыступаць да разгляду справаздачы да 20 дня з часу яе распаўсюджвання сярод сваіх сяброў. Калі ніводны з бакоў спрэчкі не падае апеляцыі, ОУС мае цягам 60 дзён ад часу распаўсюджвання справаздачы вырашыць, ці варта яе ўхваляць. ОУС не мае права разглядаць справаздачу да заканчэння апеляцыі.
Паводле Артыкула 17 ДППУС, ОУС прызначае ўсіх 7 сяброў Апеляцыйнага органа на чатырохгадовы тэрмін з ліку спецыялістаў у міжнародным гандлёвым праве, якія не маюць службовых абавязкаў перад урадам. Сябар Апеляцыйнага органа, якога прызначылі да заканчэння тэрміна папярэдніка, мае займаць пасаду рэшту яго тэрміна. Працягласць разбору справы Апеляцыйным органам абмяжоўваецца 90 днямі. Яго праца адбываецца без удзелу бакоў спрэчкі. Справаздача Апеляцыйнага органа лічыцца ўхваленаю ОУС і падлягае безумоўнаму прызнанню бакамі спрэчкі, калі ОУС не касуе справаздачу агульнай згодай. Цягам 30 дзён пасля ўхвалення справаздачы адказчык мае паведаміць ОУС аб намеры, што датычыць ажыццяўлення прапанаваных у пастанове ОУС захадаў. Калі неадкладнае падпарадкаванне пастанове ОУС з’яўляецца нездзяйсняльным, адказчык мае атрымаць ад ОУС адтэрміноўку на ажыццяўленне пастановы. Калі ОУС не ўхваляе прапанаваную адказчыкам адтэрміноўку на выкананне пастановы, бакі спрэчкі цягам 45 дзён з часу ўхвалення парадаў і пастановы маюць самі дамовіцца аб працягласці адтэрміноўкі. Пры адсутнасці згоды між бакамі спрэчкі, працягласць адтэрміноўкі на выкананне вызначаецца забавязвальным трацейскім судом не пазней, як праз 90 дзён пасля ўхвалення пастановы.
Калі ўрад-адказчык не выконвае пастановы ОУС да заканчэння дадзенай яму адтэрміноўкі, ён мае пачаць на запыт іншага боку спрэчкі перамовы аб узаемапрымальным кампенсаванні. Калі цягам 20 дзён з часу заканчэння адтэрміноўкі бакі не прыходзяць да пагаднення, ОУС мае не пазней, як на 30 дзень ад заканчэння адтэрміноўкі прыпыніць атрыманне адказчыкам з боку пазоўніка саступак паводле парушанага гандлёвага пагаднення адпаведна нанесеным стратам. Адваротнае рашэнне ОУС мажліва толькі пры наяўнасці агульнай згоды адмовіць пазоўніку. Паўторны і апошні трацейскі суд з сяброў былой групы абмеркавання (або прызначаны галоўным кіраўніком СГА) можа толькі адцягнуць вынясенне рашэння ОУС да 60 дня з часу заканчэння адтэрміноўкі, каб прывесці прыпыненне гандлёвых саступак у большую адпаведнасць нанесеным з боку адказчыка стратам[13].
19 снежня 1994 года Галоўны сход Арганізацыі аб’яднаных народаў (ААН) ухваліў пастанову, у якой падкрэсліў важнасць набыцця Пагадненнем аб заснаванні СГА моцы для зменшання і адхілення мытаў і ўскосных перашкодаў гандлю між краінамі[14]. У сваёй пастанове ад 20 снежня 1995 года Галоўны сход ААН заклікаў дзяржавы-ўдзельніцы СГА дапамагчы ўступіць у СГА шырэйшаму колу дзяржаў[15]. У сваёй пастанове ад 16 снежня 1996 года Галоўны сход ААН прызнаваў, што СГА стварае ўмовы для адчыненага, прававога, справядлівага, бяспечнага, нявыбарачнага, празрыстага і прадказальнага шматбаковага гандлю[16]. 18 снежня 1997 года Галоўны сход ААН ухваліў пастанову, у якой падкрэсліў значнасць стварэння міжкраёвых гаспадарчых аб’яднанняў паводле адпаведных правілаў СГА[17]. У пастанове ад 20 снежня 2002 года Галоўны сход ААН прасіў дзяржавы ахвяраваць Дахійскаму сусветнаму мэтаваму фонду развіцця пры СГА[18]. У пастанове ад 23 снежня 2003 года адзначалася занепакоенасць Галоўнага сходу ААН няўдалым правядзеннем пятае Выканаўчае нарады СГА[19]. У пастанове ад 20 снежня 2006 года Галоўны сход ААН выказаў устурбаванасць з нагоды спынення ў СГА на нявызначаны час гандлёвых перамоў аб пашырэнні доступу на рынкі[20].
Паводле Высноваў Еўрапейскага савета ад 25 чэрвеня 1994 года ЕС разглядаў СГА ў якасці сродку пераадолення несправядлівых умоў гандлю[21]. У сваіх Высновах ад 27 чэрвеня 1995 года Еўрапейская рада разглядала трацейскі суд СГА ў якасці прылады, прыдатнай для празрыстага і нявыбарачнага забеспячэння выканання шматбаковых гандлёвых пагадненняў[22]. 14 снежня 1996 года ЕС выказаў задаволенасць вынікам Выканаўчае нарады СГА ў Сінгапуры[23], на якой адбылося падпісанне Заявы аб гандлі звесткавымі таварамі, што прадугледжвала паступовае касаванне да 2000 года адпаведных мытаў[24]. У Высновах ад 12 снежня 1997 года[25] Еўрапейская рада вітала падпісанне 3 снежня 5-га Пратаколу[26] да Агульнага пагаднення аб гандлі паслугамі (АПГП), што зрабіла яго ўмовы, датычныя грашовых паслуг, сталымі. 16 чэрвеня 1998 года ЕС таксама вітаў вынік Выканаўчае нарады СГА ў Жэневе[27], аднак 11 снежня 1999 Еўрапейская рада адзначыла правал Выканаўчае нарады СГА ў Сіэтле[28], як і 25 лістапада 2003 года адзначыла няўдаласць Выканаўчае нарады СГА ў Канкуне[29]. 2 мая 2007 года Еўрапейская рада падкрэсліла першарадную значнасць СГА для будучых гаспадарчага росту і занятасці ў ЕС[30].
З нагоды прызнання ў верасні 1997 года Органам уладжвання спрэчак СГА мытаў ЕС на бананы з Лацінскае Амерыкі вышэйшымі за мыты на бананы з краін Афрыкі, Карыбскага мора і Ціхага акіяна[31] Нарада Групы афрыканскіх, карыбскіх і ціхаакіянскіх дзяржаў (ГАКЦД) ухваліла 7 лістапада 1997 года Лібрэвільскую заяву, у якой выказвалася занепакоенасць пагрозаю парушэння іх гаспадарак ужываннем правілаў СГА[32]. У сваёй Хартумскай заяве 8 снежня 2006 года Нарада ГАКЦД выказала ўстурбаванасць прыпыненнем у СГА перамоў аб змяншэнні перашкодаў гандлю[33].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.