горад ва Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́мы (укр.: Су́ми) — абласны цэнтр Сумскай вобласці Украіны. Буйны горад на паўночным усходзе Украіны. Прамысловы цэнтр, чыгунка. Насельніцтва каля 300000 чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Заснаваны ў 1655 годзе. У 1656—1658 гадах пабудавана крэпасць для абароны Слабадской Украіны і Паўднёвай Расіі ад набегаў крымскіх і нагайскіх татараў. У 1658—1765 гг. цэнтр Сумскага слабадскога палка. У Паўночную вайну ў Сумах у 1708—1709 гадах знаходзілася Стаўка галоўнакамандавання рускай арміі на чале з Пятром I. 3 1765 года цэнтр Сумскай правінцыі, з 1780 года — павятовы горад Харкаўскага намесніцтва, з 1796 — Слабодска-Украінскай, з 1835 — Харкаўскай губерні. У 1877 годзе злучаны чыгункай з Любацінам і Варажбой. 3 1939 года — абласны цэнтр.
Тэатры. Музеі: краязнаўчы, мастацкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дом-музей А. Чэхава.
Архітэктурныя помнікі XVIII—XIX ст.: царква Уваскрэсення (1703), Спаса-Праабражэнскі сабор (1776), Ільінская царква (1836).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.