Сувалкі
горад ў Падляскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сувальскага павета From Wikipedia, the free encyclopedia
горад ў Падляскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сувальскага павета From Wikipedia, the free encyclopedia
Сува́лкі (польск.: Suwałki, ⓘ) — горад на правах павета ў Падляскім ваяводстве Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Сувальскага павета. Да 1999 года горад быў цэнтрам Сувальскага ваяводства. Насельніцтва — 69 275 чалавек (2014 год)[2].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад стаіць на рацэ Чорная Ганча. Статус горада атрамаў 2 мая 1720 г.
Першы пісьмовы ўспамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства і знаходзіліся ў валоданні ордэна камедулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.
26 красавіка 1710 года кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаванне горада ў Сувалках. У 1720 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Святога Рамуальда і Святога Роха[3]. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводства Царства Польскага (з 1867 года — цэнтрам губерні).
На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзейнічалі касцёл, царква, збор евангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі для хлопчыкаў і дзяўчынак і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, дзе аказвалася дапамога хворым і нямоглым, прытулак для бедных.
У 1915—1918 гг. падчас І сусветнай вайны Сувалкі акупіраваны германскімі войскамі, былі цэнтрам адміністрацыйнай акругі ў складзе Обер-Ост. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Сувалкі ўключаліся ў склад Беларускай ССР[4]. Але немцы не пакінулі Сувалшчыну пасля паражэння Германіі ў вайне, у той жа час ствараліся літоўскія і польскія ўзброеныя фарміраванні, адбываліся ваенныя сутычкі. 1 верасня 1919 года горад занялі польскія войскі[5].
Пасля Польска-савецкай вайны (1919—1921) згодна з Рыжскім мірным дагаворам Сувалкі ўвайшлі ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павета Беластоцкага ваяводства.
У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
У 1975—1999 гадах Сувалкі былі цэнтрам Сувалкаўскага ваяводства Польшчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.