Рэ́зэкнэ (лат.: Rēzekne, латг.: Rēzne, бел.: Рэжыца) — горад у Латвіі. Да 1917 і ў 1944—1945 г. афіцыйная назва Рэжыца. «Сэрца Латгаліі», пабудаваны на сямі пагорках. Знаходзіцца на ўсходзе Латвіі, за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі. Адзін з самых буйных транспартных вузлоў ў Латвіі, а таксама эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтр краіны.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
Краіна |

Каардынаты |

Кіраўнік |

Заснаваны |
1773 |
Першая згадка |

Ранейшыя назвы |
Розіттэн, Рэжыца |
Плошча |
- 17,5 км² (1 студзеня 2024)[1]
- 17,12 км² (1 студзеня 2024)[1]

Вышыня цэнтра |
158,2 м |
Водныя аб’екты |

Насельніцтва |
- ▼26 131 чал. (1 студзеня 2024)[2]

Паштовыя індэксы |
LV-4601, LV-4604, LV-4605, LV-4606 |
Афіцыйны сайт |

Закрыць
Горад узнік на месцы латгальскага ўмацавання IX—XIII стагоддзяў пасля яго зруйнавання Лівонскім Ордэнам. Рыцары Ордэна пабудавалі новы замак, ад якога да цяперашняга часу засталіся толькі рэшткі. Упершыню Рэзэкнэ згадваецца ў 1285 годзе пад назвай Rositten (Розітэн).
У 1582 годзе, згодна з Ям-Запольскім мірам, які быў падпісаны ў выніку Лівонскай вайны, Рэзэкнэ апынуўся ў складзе Рэчы Паспалітай. У XVII стагоддзі горад атрымаў Магдэбургскае права.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рэжыца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, спярша ў Пскоўскай губерні, з 1776 у Полацкай губерні, а з 1802 — у Віцебскай губерні. У 1772 годзе стала цэнтрам павета і ў 1773 годзе яна атрымала статус горада.
У пачатку XX стагоддзя ў Рэжыцы развіваецца прамысловасць, горад расце. У 1914 годзе колькасць насельніцтва склала 23 тысячы чалавек. У 1917 годзе горад прымае Першы з’езд латышоў і латгалаў. З атрыманнем Латвіяй незалежнасці, Рэзэкнэ стаў цэнтрам латгальскай культуры.
Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Год | Колькасць |
1997 |
41 464 |

2002 |
38 054 |

2005 |
36 798 |

2007 |
36 345 |
[3] |
2008 |
35 883 |
[3] |

Год | Колькасць |
2009 |
35 526 |
[3] |
2010 |
35 074 |
[3] |
2012 |
31 559 |
[3] |
2013 |
30 756 |
[3] |
2014 |
29 948 |
[3] |

Год | Колькасць |
2015 |
29 317 |
[3] |
2016 |
31 216 |
[4] |
2017 |
28 174 |
[5] |
2019 |
27 820 |
[6] |
2020 |
27 613 |
[7] |

Год | Колькасць |
2021 |
26 839 |
[8] |
2022 |
26 481 |
[9] |
2023 |
26 378 |
[10] |
2024 |
26 131 |
[2] |

Закрыць
Нацыянальны склад
Па стане на 2018 год нацыянальны склад жыхароў Рэзэкнэ выглядаў наступным чынам[11]:
- Латышы (у т.л. латгальцы) — 13 820 чалавек
- Рускія — 13 609 чалавек
- Палякі — 690 чалавек
- Яўрэі — 470 чалавек
- Беларусы — 455 чалавек
- Украінцы — 381 чалавек
- Руіны Рэзэкненскага замка
- Кафедра Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
- Царква Нараджэння Багародзіцы
- Лютэранская Траецкая царква
- Стараверская Царква Святога Мікалая
- Драўляная (г.зв. «Зялёная») сінагога
- Помнік «Latgales Mara»
- Музей гісторыі і культуры Латгаліі
- Антанійс Спрынгавічс[en] — рыжскі архібіскуп
- Юрый Тынянаў — расійскі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца
- Фрыдрых Эрмлер — савецкі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
- Івэта Апкална — латышская арганістка
Кафедра Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
Царква Нараджэння Багародзіцы
Траецкая царква (лютэранская)
Царква Святога Мікалая (стараверская)
Зялёная сінагога
Замкавая гара
Central Statistical Bureau of Latvia
Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.