род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Стрэлкалі́ст[3] (Sagittária) — род водных кветкавых раслін сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).
Стрэлкаліст | ||||||||||||||
Стрэлкаліст звычайны (Sagittaria sagittifolia) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
|
Шматгадовыя водныя або балотныя расліны вышынёй 30—100[3] см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Падводнае — стужкападобнай формы, плаваючае — яйкападобнае, на доўгіх чаранках, надводнае — стрэлкападобнае. Кветкі аднаполыя, з белымі або ружовымі пялёсткамі. Плод — шматарэшак. На сталонах часта ўзнікаюць ядомыя клубні, якія маюць да 50 % крухмалу, 8 % цукру[3].
Уключае каля 20 відаў, якія растуць ва ўмераных і трапічных рэгіёнах. Пашыраны ў Амерыцы і Еўразіі. У Японіі і Кітаі культывуецца стрэлкаліст трохлісты (Sagittaria trifolia). На тэрыторыі Беларусі 1 від — стрэлкаліст звычайны, або стрэлкалісты (Sagittaria sagittifolia)[3].
Трапляецца на балотах, забалочаных лугах, уздоўж берагоў рэк, азёр, часта ўтварае зараснікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.