![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/Altes_Rathaus_Chemnitz.jpg/640px-Altes_Rathaus_Chemnitz.jpg&w=640&q=50)
Старая ратуша (Хемніц)
будынак у Хемніцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Старая ратуша (ням.: Altes Rathaus) у Хемніцы — ратуша, пабудаваная ў 1496—1498 гадах на месцы драўляных будынкаў. Выкарыстоўваецца як рэзідэнцыя бургамістра.
Славутасць | |
Старая ратуша | |
---|---|
![]() | |
50°49′57″ пн. ш. 12°55′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1498 |
![]() |
Рашэнне пра будаўніцтва каменнай ратушы было прынята пасля пажараў 1379, 1389 і 1395 гадах. Новы будынак быў пабудаваны каля царквы Святога Якава. Побач з ратушай неўзабаве вырас гарадскі рынак. Будынак неаднаразова перабудоўваўся, найбольш значна — пасля пажару ў лістападзе 1617 года. Да 1620 года была завершана вежа ратушы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Judith-Lukretia-Portal_in_Chemnitz.jpg/640px-Judith-Lukretia-Portal_in_Chemnitz.jpg)
Сучасны выгляд у стылі барока ратуша атрымала ў 1746 годзе па праекце архітэктара Іагана Готліба Ондарфа. У 1907—1911 гадах да ратушы быў прыбудаваны будынак Новай ратушы. Такім чынам, абедзве ратушы складаюць адзіны архітэктурны ансамбль. У 1921 годзе ў будынку зноў адбыўся пажар, а падчас бамбардзіровак Другой сусветнай вайны абедзве ратушы былі практычна разбураны. Канчаткова Старая ратуша была адноўлена толькі ў 1980-я гады, хоць асноўная частка была рэканструявана ў 1950-х гадах.
Сёння адна з веж выкарыстоўваецца як назіральная пляцоўка.