Архітэктурны ансамбль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анса́мбль (фр.: ensemble, літаральна — сумесна, разам) у архітэктуры і горадабудаўніцтве — гарманічнае адзінства прасторавай кампазіцыі будынкаў, інжынерных збудаванняў, адкрытых прастораў і зялёных насаджэнняў, твораў манументальнага жывапісу, скульптуры. Стварэнне ансамбля дасягаецца падпарадкаваннем асобных элементаў цэламу, адзінствам маштабу і рытму, улікам натуральнага наваколля (рэльеф, зялёныя насаджэнні, вадаёмы і інш.).
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. ансамбль.