Старажытнаяўрэйская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Старажытнаяўрэйская мова або біблейскі іўрыт — першая мова яўрэяў, распаўсюджаная ў Старажытным Ізраілі (Ханаан, (стар.-яўр.: אֶרֶץ כְּנַעַן — краіна Ханаанская; стар.-яўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל — краіна Ізраільская). На працягу 1-га тысячагоддзя да н.э. была як у вусным, так і ў пісьмовым ужытку, выйдучы пасля з вуснага ўжывання[1]. Асноўным помнікам старажытнаяўрэйскай мовы з’яўляецца яўрэйскае Свяшчэннае Пісанне (Танах, Стары Запавет), акрамя яго захаваліся нешматлікія эпіграфічныя тэксты і фрагменты Кнігі Прамудрасці Ісуса, сына Сірахава[2].
Хуткія факты Старажытнаяўрэйская мова, Саманазва ...
Старажытнаяўрэйская мова | |
---|---|
Саманазва | ŝəpat kənáʕan, yəhudit, ʕibrit |
Краіны | Эрэц-Ісраэль, дыяспара |
Статус | мова набажэнства |
Вымерла | з II стагоддзя н.э. перастала быць гутарковай |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | яўрэйскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | hbo |
Ethnologue | hbo |
LINGUIST List | hbo |
IETF | hbo |
Glottolog | anci1244 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Закрыць
Сучасны іўрыт з’яўляецца штучна адроджанай формай старажытнаяўрэйскай мовы[3].