Семіцкія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Семіцкія мовы — група моў, адна з галін афразійскай, ці семіта-хаміцкай, макрасям'і моў, распаўсюджаных на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы і ва Усходняй Афрыцы[1], якая аб'ядноўвае некалькі буйных моўных сямей, звязаных адносінамі аддаленага сваяцтва.
Хуткія факты Семіцкая, Таксон ...
Семіцкая | |
---|---|
Таксон | сям'я |
Арэал | Блізкі Усход, Паўночная Афрыка, Паўночна-Усходняя Афрыка, Мальта |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі, Мовы Афрыкі |
Настратычныя мовы (гіпотэза)
|
|
Склад | |
Заходнесеміцкія мовы, Усходнесеміцкія мовы, Паўднёвасеміцкія мовы | |
Коды моўнай групы | |
ДАСТ 7.75–97 | сем 593 |
ISO 639-2 | sem |
ISO 639-5 | sem |
Закрыць
З сучасных семіцкіх моў найбольш шырока распаўсюджаны
- арабская мова (родная для прыблізна 240 млн чалавек[2][3], агульная колькасць носьбітаў складае каля 300 млн чалавек), следам за ім па колькасці носьбітаў ідуць
- амхарская (25 млн),
- тыгрынья (9 млн)
- іўрыт (8 млн)
- асірыйская новаарамейская (1-2 млн)
- мальтыйская мова (371900)