![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/CanaanMap.jpg/640px-CanaanMap.jpg&w=640&q=50)
Ханаан
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ханаан (значэнні).
Ханаа́н (фінікійск. kĕnaʿan, іўр.: כְּנַעַן , араб. کنعان) — заходняя частка Урадлівага паўмесяца. Слова «Ханаан», магчыма, азначае «краіна пурпуру»[1]. Гэтае імя ў старажытнасці мела ўласна Фінікія, а ў біблейскія часы — краіна, якая распасціралася на захад ад паўночна-заходняй лукавіны Еўфрата і ад Іардана да берага Міжземнага мора. У цяперашні час тэрыторыя Ханаана падзелена паміж Сірыяй, Ліванам, Ізраілем і Іарданіяй.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/35/CanaanMap.jpg/320px-CanaanMap.jpg)