Зямля Ізраільская
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зямля́ Ізра́ільская (іўр.: אֶרֶץ יִשְׂרָאֵל [Э́рец-Ісраэ́ль]), зямля́ абетаваная, або зямля запаветная — паводле Бібліі, уся Палесціна, заселеная рознымі хананейскімі плямёнамі і філістымлянамі, якую Бог абяцаў навечна аддаць толькі свайму абранаму народу — яўрэям[1].
Зямля Ізраільская | |
---|---|
іўр.: ארץ ישראל | |
Названа ад | Якаў, патрыярх |
Кантынент | Азія |
Краіна | |
Часавы пояс | UTC+2 |
Месцазнаходжанне | |
Знаходзіцца на беразе вадаёма | Левантыйскае мора, Тыверыядскае возера, Мёртвае мора, Акабскі заліў, Рака Іардан і Міжземнае мора |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Урадлівы паўмесяц |
Вывучаецца ў | Land of palestine Studies and Archaeology[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У Пяцікніжжы (Ліч. 34:1-12) — тэрыторыя паміж ракой Іардан і Міжземным морам называецца Ханаан, «зямля, дзе цячэ малако і мёд», зямлі сямі народаў (з поўным або няпоўным пералікам), нярэдка па кантэксце проста «гэтая зямля». Паўночная мяжа — крыху поўночней сучаснай ізраільскай, па рацэ Літанія, хоць думкі сярэднявечных каментатараў пра пэўныя межы разыходзяцца. Назва «зямля Ізраільская» ўпершыню сустракаецца ў Бібліі (1Цар. 13:19) і шмат разоў сустракаецца ў прарока Езекііля і ў пазнейшых крыніцах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.