(1722—1787) падкаморы вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Радзівіл (польск.: Stanisław Radziwiłł; 3 мая 1722, мяст. Дзятлава, Слонімскі павет, цяпер Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 22 красавіка 1787[3]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант кавалерыі (1765), маршалак Трыбунала ВКЛ.
Станіслаў Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Stanisław Radziwiłł | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Мікалай Кароль Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Міхал Ксаверы Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Караль Мнішак | ||||||
Пераемнік | Геранім Вінцэнты Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 мая 1722 |
||||||
Смерць | 22 красавіка 1787[1] (64 гады) | ||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Фаўстын Радзівіл[2] | ||||||
Маці | Барбара з Завішаў | ||||||
Жонка | Караліна з Пацеяў[d][2] | ||||||
Дзеці | Мікалай Радзівіл[d][2], Ганна Алімпія з Радзівілаў[2], Ежы Альбрэхт Радзівіл[d][2], Францішка Тэафілія з Радзівілаў[d][2], Геранім Радзівіл[d][2] і Людвік Радзівіл[d][2] | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | генерал-маёр (1750), генерал-лейтэнант кавалерыі (1765) | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Унук Дамініка Мікалая Радзівіла, сын Мікалая Фаўстына Радзівіла, новагародскага ваяводы.
Вучыўся ў Нясвіжы. Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага.
Крайчы вялікі літоўскі з 1752 года падкаморы вялікі літоўскі з 1759 года. Кавалер Ордэна Белага Арла. Пасол на соймы 1750, 1760, 1762, 1767, 1776 гадоў. Быў кіраўніком группоўкі Радзівілаў у Новагародскім ваяводстве, Слонімскім, Ваўкавыскім і Лідскім паветах, адказваў за выбары радзівілаўскіх прыхільнікаў на мясцовых сойміках. Ваяваў з прыхільнікамі Барскай канфедэрацыі. Меў маёнткі ў Новагародскім, Віленскім і Троцкім ваяводствах.
Разам са сваёй жонкай Каралінай ахвяравалі сродкі на ўзвядзенне касцёла Адшукання Святога Крыжа ў Жырмунах. У другой палове XVIII ст. Станіслаў Радзівіл вырашыў пабудаваць у фальварку Жырмункі, які знаходзіўся недалёка ад яго маёнтка, палацава-паркавы комплекс. Ім былі пабудаваны прыгожая ўязная брама, два бакавыя двухпавярховыя афіцыны ў стылі класіцызму, прычым паўднёва-ўсходнюю афіцыну з багатым афармленнем унутраных інтэр’ераў, займалі самі Радзівілы; у паўночна-заходняй афіцыне жыла прыслуга. Былі пабудаваны таксама гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны вялікі і прыгожы парк. Будаўніцтва самога палаца з-за смерці князя не было распачата[4].
Быў у шлюбе з Каралінай Пацей (1732—1776), ад шлюбу меў 2 дачок:
Сыны:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.