Спіс штатаў і тэрыторый ЗША
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Злучаныя Штаты Амерыкі — федэратыўная рэспубліка[1], якая складаецца з 50 штатаў, федэральнай акругі (дзе размяшчаецца горад Вашынгтон і нацыянальны ўрад краіны), пяці асноўных тэрыторый і іншых уладанняў[en][2][3]. 48 сумежных штатаў і акруга Калумбія знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Паўночнай Амерыкі паміж Канадай і Мексікай. Штат Аляска знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Паўночнай Амерыкі (таксама мяжуе з Канадай), а палажэнне Гавайскіх астравоў уяўляе сабой архіпелаг у Ціхім акіяне. Тэрыторыі, кантралюемыя Злучанымі Штатамі займаюць месцы ў Ціхім акіяне і Карыбскім моры.
Штаты з’яўляюцца асноўнымі адміністрацыйнымі адзінкамі дзяржавы, а таксама валодаюць пэўнымі паўнамоцтвамі і правамі, якія замацаваны ў Канстытуцыі ЗША, такіх як рэгуляванне ўнутрыдзяржаўнага гандлю, ход выбараў[en], стварэнне мясцовых органаў улады[en], а таксама пытанні аб ратыфікацыі паправак да канстытуцыі[en]. Кожны штат мае сваю ўласную канстытуцыю[en], заснаваную на рэспубліканскіх прынцыпах[en], і ўрад, які складаецца з трох галін: выканаўчай[en], заканадаўчай[en] і судовай[en][4]. Усе штаты і іх жыхары прадстаўлены ў федэральным Кангрэсе, двухпалатнаму заканадаўчаму органу, які складаецца з Сената і Палаты Прадстаўнікоў. Кожны штат прадстаўлены двума сенатарамі, а прадстаўнікі размяркоўваюцца[en] паміж штатамі прапарцыйна паводле апошняга канстытуцыйна замацаванага дзесяцігадовага перапісу[5]. Акрамя таго, кожны штат уплывае на колькасць выбаршчыкаў, якія галасуюць у Калегіі выбаршчыкаў, органе, які абірае прэзідэнта ЗША: гэтая колькасць эквівалентна колькасць прадстаўнікоў і сенатараў Кангрэса ад штата[6]. Артыкул IV[en], раздзел 3, пункт 1 канстытуцыі гарантуе Кангрэсу права прымаць[en] новыя штаты ў Саюз. З моманту стварэння Злучаных Штатаў у 1776 годзе колькасць штатаў павялічылася з першапачатковых 13 да 50. Кожны новы штат атрымлівае роўныя[en] з існуючымі штатамі правы[7].
У адпаведнасці з артыкулам I[en], раздзелам 8[en] канстытуцыі, Кангрэс ажыццяўляе «выключную юрысдыкцыю» над федэральнай акругай, якая не з’яўляецца часткай якога-небудзь штата. Да прыняцця Закона аб мясцовым самакіраванні акругі Калумбія[en] ў 1973 годзе, які надаў пэўныя паўнамоцтвы абраным мэру[en] і савету[en], акруга не мела выбарнага мясцовага самакіравання. Тым не менш, Кангрэс захоўвае за сабой права пераглядаць і адмяняць законы, прынятыя саветам, і ўмешвацца ў мясцовыя справы[8]. Паколькі акруга не з’яўляецца штатам, яна не мае прадстаўніцтва[en] ў Сенаце. Тым не менш, з 1971 года яго жыхары былі прадстаўлены ў Палаце прадстаўнікоў дэлегатам[en] без права голасу[9]. Акрамя таго, пачынаючы з 1961 года, пасля ратыфікацыі 23-й папраўкі, акруга набыла права абіраць трох выбаршчыкаў для галасавання ў калегіі.
У дадатак да 50 штатаў і федэральнай акругі Злучаныя Штаты валодаюць яшчэ 14 тэрыторыямі. Пяць з іх (Амерыканскае Самоа, Амерыканскія Віргінскія астравы, Гуам, Паўночныя Марыянскія астравы і Пуэрта-Рыка) маюць пастаяннае неваенізаванаяе насельніцтва, а астатнія дзевяць (Знешнія малыя астравы ЗША[en]) з’яўляюцца ненаселенымі. За выключэннем вострава Наваса, Пуэрта-Рыка і Амерыканскіх Віргінскіх астравоў, якія знаходзяцца ў Карыбскім моры, усе тэрыторыі знаходзяцца ў Ціхім акіяне. Атол Пальміра лічыцца ўключанай тэрыторыяй, гэта значыць, што ён у поўнай меры выкарыстоўвае канстытуцыю; іншыя тэрыторыя з’яўляюцца няўключанымі[en], і там не прымяняецца паўнавартасная канстытуцыя. Дзесяць тэрыторый (Знешнія малыя астравы ЗША і Амерыканскае Самоа) лічацца неарганізаванымі[en], бо не маюць Арганічнага закона, прынятага Кангрэсам; астатнія чатыры тэрыторыі з’яўляюцца арганізаванымі. У дадатак да наяўнасці тэрытарыяльных заканадаўчых органаў і губернатараў кожная з пяці населеных тэрыторый мае абмежаваную аўтаномію, але жыхары не маюць права галасаваць на федэральных выбарах.
Каліфорнія з’яўляецца самым густанаселеным штатам з 39,144,818 жыхарамі (паводле ацэнак 2015 года), а Ваёмінг найменш густанаселеным з 586,107 жыхарамі. Акруга Калумбія мае 672,228 жыхароў (паводле ацэнак 2015 года), што больш чым насельніцтва двух найменш густанаселеных штатаў (Ваёмінга і Вермонта). Самым вялікім штатам па плошчы з’яўляецца Аляска, якая ахоплівае 1,723,337км², а самым маленькім — Род-Айленд з плошчай у 4,002км². Першым штатам, які ратыфікаваў дзеючую канстытуцыю стаў Дэлавэр, які зрабіў гэта 7 снежня 1787 года, а найноўшым штатам з’яўляюцца Гавайскія астравы, прынятыя ў Саюз 21 жніўня 1959 года. Самай вялікай тэрыторыяй, як паводле насельніцтва так і паводле памеру, з’яўляецца Пуэрта-Рыка з насельніцтвам у 3,725,789 (паводле перапісу 2010 года[en]) і агульнай плошчай у 13,792км².