Пуэрта-Рыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пуэрта-Рыка (ісп.: Estado Libre Asociado de Puerto Rico, англ.: Commonwealth of Puerto Rico) — краіна, размешчаная ў Карыбскім моры, на частцы Вялікіх Антыльскіх астравоў, складаецца з вострава Пуэрта-Рыка і шэрагу малых астравоў, якія прымыкаюць да яго. Пуэрта-Рыка з'яўляецца залежнай ад ЗША тэрыторыяй і мае статус неінкарпараванай арганізаванай тэрыторыі, што азначае, што дадзеная тэрыторыя з'яўляецца інтэгральнай часткай ЗША, вярхоўная ўлада належыць Кангрэсу ЗША, але дзеянне на ёй Канстытуцыі ЗША абмежавана.
| |||||
Дэвіз: «Ioannes Est Nomen Eius» | |||||
Гімн: «La Borinqueña» | |||||
Афіцыйныя мовы | Іспанская, англійская | ||||
Сталіца | Сан-Хуан | ||||
Форма кіравання | Асацыяваная рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Губернатар | Джо Байдэн Луіс Фартуньё | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 169-я ў свеце 9.104 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 3.706.690 чал. (130-я) 418 чал./км² (29-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2009) • На душу насельніцтва |
$108,441 млрд $27.384,27 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$98,76 млрд $26.588 | ||||
ІРЧП | 0,867 (-ы) | ||||
Этнахаронім | Пуэрта-рыканцы | ||||
Валюта | Долар ЗША | ||||
Інтэрнэт-дамен | .pr | ||||
Код ISO (Alpha-2) | PR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | PRI | ||||
Код МАК | PUR | ||||
Тэлефонны код | +1 | ||||
Часавыя паясы | -4 |
Пуэрта-Рыка мае сваю ўласную Канстытуцыю, заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу. Сувязь з ЗША складаецца ў наяўнасці агульнага грамадзянства, валюты і супольнай абароны. У сувязі з адсутнасцю выразнай заканадаўчай базы па статусе тэрыторыі гэта пытанне актыўна абмяркоўваецца на самім востраве, у ЗША і ААН. У 2000 годзе па распараджэнні прэзідэнта ЗША Клінтана была створаная адмысловая камісія па статусе Пуэрта-Рыка (англ.: President's Task Force on Puerto Rico's Status) [1]. У сваім дакладзе камісія пацвердзіла бягучы статус і рэкамендавала даць грамадзянам вострава права на самавызначэнне[2]. Мяркуецца, што ў рамках гэтай працэдуры пуэртарыканцы абяруць адзін з трох варыянтаў: замацаванне бягучага статусу, уваходжанне ў ЗША на правах штата або атрыманне незалежнасці. Адпаведны законапраект вынесены на разгляд Кангрэса[3].