![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Скрыпава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Скрыпава — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 3,5 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Качаргі, паміж азёрамі Мястра і Баторына. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр.
Хуткія факты Скрыпава, Морфаметрыя ...
Скрыпава | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,18 км |
Шырыня | 0,07 км |
Плошча | 0,01 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,41 км |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | маламінералізаваны |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Скрыпава (значэнні).
Плошча паверхні возера — 0,01 км². Даўжыня — 0,18 км, найбольшая шырыня — 0,07 км, даўжыня берагавой лініі — 0,41 км[1]. Возера праточнае. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з поўначы на поўдзень. Вадазбор плоска-нізінны. Берагі невысокія, травяністыя. У паўднёвай частцы возера выцякае ручай у возера Мястра. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыева-магніевая. Трафічны статус вадаёма — эўтрофны, з прыкметамі дыстрафіі.