Сербія
краіна ў Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Се́рбія (сербск.: Србија [sř̩bija]), Рэспубліка Сербія (сербск.: Република Србија) — краіна, якая знаходзіцца ў паўночнай частцы Балканскага паўвострава на скрыжаванні цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй Еўропы. Паводле даных перапісу 2016 года насельніцтва Сербіі складае больш за 7 млн жыхароў. Сталіца краіны, горад Бялград з насельніцтвам больш за мільён чалавек, з’яўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў у паўднёва-ўсходняй Еўропе.
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, тлумачыць яго так: Назвы гарадоў. |
Сербія, якае не мае выхаду да мора, мае сухапутныя межы з Венгрыяй на поўначы, Румыніяй і Балгарыяй на ўсходзе, Паўночнай Македоніяй на поўдні, Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай і Чарнагорыяй на захадзе. Апроч таго, на захадзе ад краіны знаходзіцца спрэчная тэрыторыя часткова прызнанай рэспублікі Косава, суверэннасць якой Сербія не прызнае і якая на захадзе мяжуе з Албаніяй.
Пасля славянскіх міграцый на Балканы, якія пачаліся ў 6 стагоддзі, у эпоху ранняга сярэднявечча сербы стварылі некалькі дзяржаў. У 1217 годзе Каралеўства Сербія атрымала прызнанне з боку Рыма і Канстанцінопаля, а ў 1346 годзе яно дасягнула свайго піку, на кароткі час стаўшы Сербскім царствам. Да сярэдзіны 16 стагоддзя ўся сучасная тэрыторыя Сербіі была далучана да Асманскай імперыі, пасля чаго часткі краіны таксама ўваходзілі ў склад Габсбургскай імперыі, якая, узяўшы пад кантроль Ваяводзіну, пачала прасоўванне ў бок Цэнтральнай Сербіі ў канцы 17 стагоддзя. У пачатку 19 стагоддзя ў выніку сербскай рэвалюцыі была створана нацыянальная дзяржава, якая стала першай канстытуцыйнай манархіяй у рэгіёне, якая пазней павялічыла сваю тэрыторыю. Пасля катастрафічных страт у Першай сусветнай вайне і наступнага аб’яднання габсбургскай правінцыі Ваяводзіны з Сербіяй, якая разам з іншымі паўднёваславянскімі народамі стала сузаснавальніцай Югаславіі, якая існавала ў розных палітычных формах да югаслаўскіх войнаў 1990-х гадоў, якія мелі разбуральныя наступствы для рэгіёну. У 1992 годзе Сербія ўтварыла саюз з Чарнагорыяй, які распаўся ў 2006 годзе, калі Сербія зноў стала незалежнай краінай. У 2008 годзе Асамблея Косава, паўднёвай правінцыі Сербіі з албанскай этнічнай большасцю, абвясціў незалежнасць, што выклікала змешаную рэакцыю з боку міжнароднай супольнасці.
Сербія з’яўляецца членам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Савета Еўропы, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Партнёрства дзеля міру, Арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва і Цэнтральна-еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю. Як кандыдат на сяброўства дзяржава вядзе перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз. Краіна знаходзіцца ў працэсе далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі і з’яўляецца нейтральнай дзяржавай у ваенным дачыненні. Сербія мае эканоміку з прыбыткам, вышэйшым за сярэдні, і дамінуючым сектарам паслуг. Краіна займае высокае месца ў рэйтынгах паводле індэксу сацыяльнага прагрэсу (45-е), глабальнага індэксу міру (48-е), адносна высокае месца ў рэйтынгу паводле індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу (66-е) і з’яўляецца эканамічна ўмерана свабоднай краінай (77-е месца).