Рэспубліка Косава
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Косава (значэнні).
Рэспубліка Косава (алб.: Republika e Kosovës, сербск.: Република Косово / Republika Kosovo) — часткова прызнаная дзяржава ў цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава. Мяжуе з Сербіяй на поўначы і ўсходзе, Паўночнай Македоніяй і Албаніяй на поўдні і Чарнагорыяй на захадзе. Выхаду да мора не мае.
Хуткія факты
| |||||
Гімн: «Evropa» | |||||
Дата заснавання | 2 ліпеня 1990 | ||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 17 лютага 2008 (ад Сербіі) | ||||
Афіцыйныя мовы | Албанская, сербская | ||||
Сталіца | Прышціна | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Прышціна, Прызрэн, Печ | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр Старшыня Асамблеі | В’ёса Асмані Альбін Курці Glauk Konjufca | ||||
Плошча • Усяго | 10.908 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2014) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць | 1.859.203 чал. 1.733.842[1] чал. 159 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2015) • На душу насельніцтва |
$17,780 млрд $9.570 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2015) • На душу насельніцтва |
$7,813 млрд $4.420 | ||||
ІРЧП (2014) | ▲0,786 (высокі) (-ы) | ||||
Этнахаронім | Касавары | ||||
Валюта | Еўра (€, EUR)[2] | ||||
Код МАК | KOS | ||||
Тэлефонны код | +383 | ||||
Часавыя паясы | +1 | ||||
|
Закрыць
Краіна абвясціла незалежнасць ад Сербіі ў лютым 2008 года. Сербія не прызнае суверэнітэт Рэспублікі Косава і лічыць тэрыторыю сваім уласным рэгіёнам аўтаномны край Косава і Метохія.
Паводле ацэнак 2014 года насельніцтва Косава складае больш за 1,8 млн жыхароў. Прышціна — сталіца і найбуйнейшы горад у краіне.