Сегрэгацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сегрэгацыя (познелац.: segregatio — аддзяленне) — палітыка прымусовага аддзялення якой-небудзь групы насельніцтва. Звычайна згадваецца як адна з формаў рэлігійнай і расавай дыскрымінацыі (аддзяленне групы па расавай ці этнічнай прыкмеце). Адрозніваецца сегрэгацыя дэ-юрэ і дэ-факта. Сегрэгацыя дэ-юрэ, або адміністрацыйная сегрэгацыя, была вельмі распаўсюджана ў Сярэднявеччы і Новы час у германскіх і англасаксонскіх краінах, а таксама іх калоніях (Германія, ЗША, Брытанская імперыя, ПАР, Ірландыя, Прыбалтыка і г.д.), але практычна знікла пасля поспехаў, дасягнутых рухам за правы чалавека ў другой палове XX стагоддзя і цяпер сустракаецца вельмі рэдка. Аднак у большасці краін, дзе некалі існавала адміністрацыйная сегрэгацыя, яна дагэтуль можа існаваць дэ-факта. Так у ЗША дагэтуль існуе сегрэгацыя навучальных устаноў, а таксама спальных раёнаў, гандлёвых цэнтраў, устаноў і г.д.
Сегрэгацыя можа набываць новыя формы (практыка чырвонай рысы). Узнікаюць новыя феномены: гіперсегрэгацыя, рэсегрэгацыя, інтэграцыя (англ.) (бел. і інш.
Не варта блытаць сегрэгацыю з дыскрымінацыяй. Дыскрымінацыя — больш агульная з'ява, якая не абавязкова ўключае сегрэгацыю.