Стэ́фан Бато́рый (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory; 27 верасня 1533, Жыладзішомльё, Трансільванія (цяпер Шымлеў-Сілва́ніей, Румынія) — 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.

Хуткія факты Стэфан Баторый, Князь Трансільваніі ...
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Сіладзьшом’ё ў (цяпер Шымлеў-Сілванэй у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Шом’ё (z Somlyó). Трэці, апошні сын Іштвана Баторы і Каталіны Тэлегдзі. З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда Габсбурга. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуанскім універсітэце. Пасля вучобы вярнуўся на радзіму, дзе ўжо разгарнулася барацьба часткі венгерскіх магнатаў на чале з прэтэндэнтам на каралеўскі трон Венгрыі Янам Жыгімонтам Запольяі супраць германскага імператара, які адначасова быў і каралём Венгрыі. С. Баторый падтрымаў Запольяі, удзельнічаў у бітвах, набыў вопыт адміністратара, дыпламата і ваеннага камандзіра. Быў накіраваны на чале пасольства ў Вену на мірныя перагаворы з імператарам Максіміліянам II, але падчас перамоў па загаду імператара быў арыштаваны і інтэрніраваны ў Вене на працягу двух гадоў.

Пасля смерці Яна Жыгімонта Запольяі 25 мая 1571 быў абраны князем Трансільваніі, нягледзячы на супрацьдзеянне імператарскага двара. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.

Thumb
Карціна Яна Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам», 1872.

Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.

Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.

Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).

Ушанаванне памяці

Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.

Легенды і паданні

Некаторыя легенды, якія распаўсюдзіліся на тэрыторыі Беларусі, сцвярджаюць аб тым, што Стэфан Баторый даваў найменні беларускім паселішчам. У тым ліку, напрыклад, вёскам Саланое і Мільча, якія знаходзяцца ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці[5].

Зноскі

  1. Stephen Bathory // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Stefan (Batory, Báthory István) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>
  3. Catalog of the German National Library Праверана 17 красавіка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686'></a>
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.