From Wikipedia, the free encyclopedia
Рычард Філіпс Фейнман (Файнман) (анг.: Richard Phillips Feynman; 11 мая 1918 — 15 лютага 1988) — амерыканскі вучоны. Асноўныя дасягненні належаць да вобласці тэарэтычнай фізікі. Адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. У 1943-1945 уваходзіў у лік распрацоўшчыкаў атамнай бомбы ў Лос-Аламасе. Распрацаваў метад інтэгравання па траекторыях у квантавай механіцы (1948), а таксама т. зв. метад дыяграм Фейнмана (1949) у квантавай тэорыі поля, з дапамогай якіх можна тлумачыць ператварэнні элементарных часціц. Прапанаваў пратонную мадэль нуклона (1969), тэорыю квантованных віхраў. Рэфарматар метадаў выкладання фізікі ў ВНУ. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965, сумесна з С. Таманагай і Дж. Швінгерам).
Акрамя Нобелеўскай прэміі, Фейнман быў удастоены прэміі Альберта Эйнштэйна Мемарыяльнага фонду Люіса і Розы Страус (1954), прэміі па фізіцы Эрнэста Арланда Лоўрэнса Камісіі па атамнай энергіі Злучаных Штатаў Амерыкі (1962) і міжнароднага залатога медаля Нільса Бора Дацкага таварыства інжынераў-будаўнікоў, электрыкаў і механікаў (1973).
Фейнман быў членам Амерыканскага фізічнага таварыства, Бразільскай акадэміі навук і Лонданскага каралеўскага таварыства. Ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, але пазней выйшаў у адстаўку.
Акрамя тэарэтычнай фізікі, займаўся даследаваннямі ў галіне біялогіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.