беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыго́р Андрэ́евіч Кастусё́ў (нар. 17 красавіка 1957, в. Цяхцін, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, старшыня Партыі БНФ (2017—2023). Удзельнік прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
Рыгор Андрэевіч Кастусёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1957 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
Дзеці | Галіна Антончык[d][2], Кацярына Кастусёва[d][2] і Андрэй Кастусёў[d][2] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года быў абвінавачаны ў спробе дзяржаўнага перавароту з мэтай адхілення рэжыму Лукашэнкі ад улады, затрыманы і асуджаны на 10 гадоў зняволення, выпушчаны 3 ліпеня 2024 года .
Нарадзіўся 17 красавіка 1957 года ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Па заканчэнні Цяхцінскай сярэдняй школы, у 1974 годзе стаў рабочым саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёна.
З 1975 па 1977 год на тэрміновай службе ў Савецкай Арміі. У 1977 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1982 годзе з спецыяльнасцю інжынер-механік. Вярнуўся ў саўгас «Друць», дзе працаваў загадчыкам майстэрні, з 1983 па 1988 год займае пасаду галоўнага інжынера. У 1988 годзе абраны дырэктарам саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёна. У 1991 годзе пераведзены на працу ў Шклоў, дзе займае пасаду галоўнага механіка МПМК-283.
З 1990-х гадоў сябра Беларускага Народнага Фронта (БНФ). У 1987, 1991 і 1995 гадах абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 1993 годзе абраны старшынёй Шклоўскай раённай арганізацыі БНФ. З 1996 года сябра Сойма БНФ. З 1995 па 2001 год працаваў на пасадзе дырэктара Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
З 2002 па 2004 год працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла — Белая Русь» у Магілёве. У час прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча. З 2008 года быў супрацоўнікам ТАА «СтройАрком» (Санкт-Пецярбург)[3], пазней намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія».
З 2002 па 2009 год старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. У 2004, 2008 гадах быў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе.
З 2009 года намеснік старшыні Партыі БНФ. На выбарах 2010 года быў кандыдатам у прэзідэнты, паводле афіцыйных вынікаў ЦВК Беларусі набраў 1,97 % галасоў. На прэзідэнцкіх выбарах 2015 года ўвайшоў у ініцыятыўную групу Таццяны Караткевіч, якую падтрымала Партыя БНФ[4].
30 верасня 2017 года абраны старшынёй Партыі БНФ.
У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Партыя БНФ не падтрымала ніводнага з кандыдатаў, удзельнічаў у міжпартыйнай кампаніі па назіранні на ўчастках «Права выбару — 2020»[5]. 12 красавіка 2021 года быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі ў сваім доме ў Шклове, змешчаны ў следчы ізалятар КДБ Мінска. Кастусёва разам з Аляксандрам Фядутам і Юрасём Зянковічам абвінавацілі ў спробе перавароту ў Беларусі.
5 верасня 2022 года судом Мінскага раёна Рыгор Кастусёў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі[6]. 29 сакавіка 2021 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Кастусёва палітычным зняволеным[7]. Яшчэ ў час знаходжання ў СІЗА Рыгору Кастусёву дыягнаставалі анкалагічнае захворванне[8].
У снежні 2022 года Кастусёў быў этапаваны ў Папраўчую калонію № 22. У ліпені 2023 года Кастусёва пазбавілі спатканняў. У кастрычніку стала вядома, што адміністрацыя калоніі не паведамляе Кастусёву аб выніках яго медыцынскіх абследаванняў, таксама яго змяшчалі ў штрафны ізалятар. У лістападзе 2023 года стала вядома, што яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на 6 месяцаў. У студзені 2024 года ў судзе Івацэвіцкага раёна адбыўся суд аб змене рэжыму ўтрымання, паводле рашэння суддзі Сяргея Кухацкавольца палітвязень Кастусёў быў пераведзены на турэмны рэжым, этапаваны ў Турму № 1 Гродна[9].
У пачатку красавіка 2024 года Рыгору Кастусёву была зроблена аперацыя, быў выведзены катэтар з мачавога пузыра, адразу ж пасля аперацыі вязня змясцілі ў камеру. У ліпені стала вядома, што ад Кастусёва паўтара месяца не прыходзяць пісьмы да сваякоў[10].
3 ліпеня 2024 года Рыгор Кастусёў выйшаў на волю па амністыі рэжымам Лукашэнкі[11][12].
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[13].
Жанаты, мае траіх дзяцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.