From Wikipedia, the free encyclopedia
Таццяна Мікалаеўна Караткевіч (нар. 8 сакавіка 1977, Мінск) — беларускі палітык, псіхолаг, дырэктар сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка». Кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (2015).
Таццяна Караткевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | БСДП (Г), «Гавары праўду!» |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Месца працы | |
Бацька | Мікалай |
Дзеці | сын Елісей |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вырасла ў рабочай сям’і, скончыла сярэднюю школу № 62 г. Мінска. Выпускніца факультэта псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. У 2012 годзе скончыла магістратуру БДУ, абаранялася па тэме развіцця сацыяльнай абароны людзей сталага ўзросту. Уваходзіла ў юнацкую зборную СССР па веласпорце.
Працавала выкладчыцай псіхалогіі ў ДІКСТ БДУ і БДПУ імя М. Танка. Загадвала аддзяленнем сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г. Мінска.
Сябра БСДП «Грамада». У кампаніі «Гавары праўду» з мая 2010 года. На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года была даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, у 2012 ― балатавалася ў Палату прадстаўнікоў па Кальварыйскай выбарчай акрузе Мінска.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2015 года. У ходзе выбарчай кампаніі прасоўвае ідэю мірных перамен кааліцыі «Народны рэферэндум», якая аб’ядноўвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду», Партыю БНФ, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) і рух «За Свабоду»[1]. Пазіцыяніравала сябе як адзіная дэмакратычная альтэрнатыва[2].
Балатавалася ў Палату прадстаўнікоў на выбарах 2016 года. Аднак з яе акругі прайшла Ганна Канапацкая. Палітолаг Валерый Карбалевіч выказаў меркаванне, што Таццяне Караткевіч, якая набыла да гэтага часу пэўную вядомасць, папулярнасць, улады вырашылі не дадаваць больш палітычнай вагі[3].
Выключана з БСДП у часе парламенцкай выбарчай кампаніі 2016 г. праз адсутнасць лаяльнасці да партыі.
Замужам, муж Віктар працуе аўтаслесарам, сын Елісей. З мужам Таццяна пазнаёмілася ў 2000 годзе ў Літве на адным з апазіцыйных з’ездаў[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.