Раўнаполле
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Раўнапо́лле[1] (трансліт.: Raŭnapollie, руск.: Равнополье; часам Анято́ўская Слабада́) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Вёска
Раўнаполле
| ||||||||||||||||||||
Назва
Назва паводле прыкметы мясцовасці «роўнае поле».
Гісторыя
У пачатку XIX стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Оштарпаў. Не пазней за 1844 год уласнасць Харэвічаў, сяляне рабілі паншчыну для двара Анятова, альтэрнатыўнай назвай Раўнаполля была Анятоўская Слабада[2]. У 1844 годзе на сродкі В. Харэвіча на могілках была пабудавана Сергіеўская царква. Пасля 1861 года ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя дзейнічала школа граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, капліца.
У 1904 годзе адкрыта народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Раўнаполля пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[3]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Савецкая Беларусь», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Чыгуначны
Праз тэрыторыю вёскі праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель. Ёсць прыпыначны пункт Раўнаполле
Насельніцтва
- 1816 год — 18 двары, 120 жыхароў
- 1858 год — 307 жыхароў
- 1880 год — 30 двароў, 414 жыхароў
- 1897 год — 108 двары, 666 жыхароў
- 1917 год — 153 двары, 893 жыхары
- 2002 год — 132 двары, 304 жыхары
- 2009 год — 301 жыхар
- 2019 год — 297 жыхароў[4]
Вядомыя асобы
- Захар Бірала (1906—1993)— беларускі паэт, сатырык.
- Аляксей Крайко (1911—1943) — удзельнік Другой сусветнай вайны, Герой Савецкага Саюза[5].
- Расціслаў Шылай (нар. 1936) — беларускі архітэктар.
- Пётр Казлоў (нар. 1948) — беларускі дзяржаўны служачы, палітык.
- Георгій Меркуль (нар. 1938) — вучоны ў галіне лесазнаўства і лесаводства.
- Пятрусь Капчык (1944—2020) — кіраўнік суполкі беларускай культуры «Зорка Венера», прадстаўнік беларускай дыяспары Украіны[6][7].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.