Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (з 2000 г.) — адно з буйнейшых прадпрыемстваў Беларускай чыгункі.
Знаходзіцца на скрыжаванні двух агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў: нумар II (Захад-Усход) і нумар IX (Поўнач-Поўдзень) з адгалінаваннем IXB (Жлобін-Мінск-Гудагай і далей да партоў Балтыйскага мора: Клайпеды і Калінінграда). З’яўляецца самым важным звяном у сістэме забеспячэння міжнароднага гандлю Рэспублікі Беларусь.
Упершыню ў Мінску гудок паравоза раздаўся ў лістападзе 1871 года, калі быў адкрыты ўчастак чыгункі ў напрамку Смаленск-Мінск-Брэст. За паўтара гады было пракладзена 650 км чыгуначных пуцей. У межах Мінскага аддзялення з’явіліся першыя 13 лінейных станцый. Усе яны дзейнічаюць і дагэтуль, некаторыя толькі змянілі назвы.
Станцыя Мінск знаходзілася за межамі горада і для свайго часу была добра абсталявана: тут быў пасажырскі будынак, жылыя дамы, майстэрні, стрэлачныя будкі, паравозныя майстэрні на 12 паравозаў і іншае. Станцыя мела дзве платформы — пасажырскую і міжпуцявую.
У студзені 1873 года быў адкрыты пастаянны рух на ўчастку Мінск-Вільня, і сучасная сталіца Беларусі стала першым чыгуначным вузлом. З пачаткам эксплуатацыі Ландварава-Роменскай чыгункі (у 1877 годзе перайменавана ў Лібава-Роменскую), былі пабудаваны асноўныя будынкі вакзала, які называўся Віленскім. На плошчы, прылеглай да перона, былі ўзведзены драўляныя павільёны. У адным з павільёнаў быў размешчаны вакзал, у іншых — упраўленне станцыі, паліклініка, рамеснае вучылішча і іншыя аб’екты, звязаныя з будаўніцтвам станцыі.
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў 1946 годзе было ўтворана Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
У 1951 годзе пасля рэфармавання Заходняй чыгункі Аршанскае аддзяленне ўвайшло ў склад Калінінскай чыгункі. Яго межы былі пашыраны да Мядзведкі (на станцыі Віцебск) і Унечы. Участак Ліда-Маладзечна застаўся ў складзе Баранавіцкага аддзялення Брэст-Літоўскай чыгункі, а ў 1953 годзе ўчастак увайшоў у склад Беларускай чыгункі. Да канца 1955 года Мінскаму аддзяленню чыгункі былі падпарадкаваны ўчасткі Маладзечна-Гутна і Мінск-Паўднёвы-Верайцы-Градзянка. Аршанскае аддзяленне з 1957 года было перададзена Беларускай чыгунцы, яго паўночная мяжа праходзіла па станцыі Мажэеўка.
9 ліпеня 1955 года была адчынена мінская Дзіцячая чыгунка.
10 сакавіка 1961 года ў склад Мінскага аддзялення былі ўключаны ўчасткі і прадпрыемствы Аршанскага аддзялення чыгункі. Так было створана сучаснае Мінскае аддзяленне. З яго складу былі выключаны станцыі Гутна, Верайцы і ўчастак Верайцы-Градзянка. За перыяд з 1959 года па 1979 год грузавы і пасажырскі рух быў пераведзены на цеплавозную цягу, укаранёны паточны метад рамонту грузавых вагонаў у вагонных дэпо, ажыццёўлены суцэльны перавод прамежкавых станцый на электрычную цэнтралізацыю стрэлак, сігналаў і ўчасткаў — на лікавую кодавую аўтаматычную блакіроўку, перавод прыгараднага руху на Мінскім вузле на электрычную цягу. Ажыццёўлена рэканструкцыя станцый Мінск-Сартавальны, Орша-Цэнтральная, Орша-Заходняя і ўкаранёна на гэтых станцыях маршрутна-рэлейная электрычная цэнтралізацыя стрэлак і сігналаў. У 1979—1983 гадах пачалося ўкараненне ЭВМ для планавання эксплуатацыйнай работы. Быў ажыццёўлены перавод руху пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электрычную цягу, электрыфікаваны рух на ўчастках Барысаў-Орша, Орша-Краснае і на Аршанскім чыгуначным вузле.
30 снежня 2000 года была прынята ў эксплуатацыю першая чарга новага вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі. 2 ліпеня 2001 года напярэдадні Дня Незалежнасці ў левым крыле вакзала адчыніліся новыя білетныя касы далёкага накірунку. У 2003 годзе будаўніцтва вакзала было поўнасцю завершана.
На тэрыторыі аддзялення цяпер дзейнічае 69 станцый, з якіх 62 станцыі ажыццяўляюць перавозку пасажыраў, 126 прыпыначных пунктаў, пры гэтым Орша і Маладзечна ў 1993 годзе атрымалі статус міждзяржаўных перадатачных станцый. На станцыях Асінаўка і Гудагай Мінскае аддзяленне мяжуе з Маскоўскай і Літоўскай чыгункамі.
Станцыі
Лакаматыўныя i маторвагоннае дэпо
Вагонныя дэпо
Дыстанцыі пуці
Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі
Іншыя прадпрыемствы
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.