Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яўген Іванавіч Валадзько (3 студзеня 1941, вёска Харэўшчына, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 26 верасня 1998, Мінск, пахаваны на Усходніх могілках) — беларускі дзяржаўны дзеяч, заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь, двойчы ўзнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік», ганаровы прафесар БелДУТа.
Яўген Іванавіч Валадзько | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Нараджэнне |
3 студзеня 1941 |
|||
Смерць |
26 верасня 1998 (57 гадоў) |
|||
Месца пахавання | ||||
Адукацыя | ||||
Узнагароды |
Нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў вёсцы Харэўшчына Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту да 1965 года працаваў на Паўночнай чыгунцы ў Валагодскай вобласці. Працаваў дзяжурным па станцыі і старэйшым памочнікам начальніка станцыі Шэксна. Затым вярнуўся ў Беларусь, дзе стаў манеўровым дыспетчарам на станцыі Маладзечна.
Працаваў у Мінскім аддзяленні цягніковым дыспетчарам і дзяжурным па аддзяленні. Затым — ва Упраўленні чыгункі намеснікам начальніка службы руху. У 1984 годзе ўзначаліў Мінскае аддзяленне. У 1989 годзе ён быў абраны старшынёй Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.
У сакавіку 1993 года быў прызначаны на пасаду начальніка Беларускай чыгункі.
У 1994 годзе прызначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. З 1994 па 1996 гады сумяшчаў пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і начальніка Беларускай чыгункі.
Памёр 26 верасня 1998 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Яго імем названы адна з вуліц Мінска, аршанскі галіновы тэхнікум, цеплавоз ТЭП70 Аршанскага лакаматыўнага дэпо і электрацягнік ЭР9ТМ маторвагоннага дэпо Мінск.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.