Раготна
аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Раго́тна[1] (трансліт.: Rahotna, руск.: Роготно) — аграгарадок у Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета.
Аграгарадок
Раготна
| ||||||||||||||||||||||||
На аўтамабільнай дарозе Наваельня—Казлоўшчына. За 16 км на паўднёвы ўсход ад горада Дзятлава, за 170 км ад Гродна, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня[2].
Упершыню Раготна згадваецца ў XVIII стагоддзі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Раготна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 1840 годзе тут збудавалі мураваны касцёл. Паводле інвентару (1843) мястэчка знаходзілася ў валоданні Шукевічаў[3], пазней перайшло да Валовічаў. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1866 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Раготна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час будынак колішняга касцёла вярнулі каталікам.
У 1939 годзе Раготна ўвайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 2013 годзе разам з іншымі населенымі пунктамі скасаванага Раготнаўскага сельсавета Раготна перайшла ў склад Дварэцкага сельсавета[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.