гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Казлоўшчына[2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Казлоўшчынскага сельсавета. Знаходзіцца на аўтадарозе Слонім—Дзятлава. У 20 км да поўдня ад Дзятлава, 30 км ад чыгуначнай станцыі Слонім на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Насельніцтва 1 656 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Казлоўшчына
| ||||||||||||||||||||||||
Упершыню Казлоўшчына згадваецца ў XVIII ст. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства. Станам на 1773 тут існавала ўніяцкая царква.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Казлоўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 2-й пал. XІХ ст. тут заснавалі сядзібу і парк. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 42 двары, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, суконная фабрыка, млын, 11 крамаў і 2 шынкі.
У Першую сусветную вайну Казлоўшчыну занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 мястэчка пераходзіла з рук у рукі ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Казлоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 86 двароў.
У 1939 года Казлоўшчына ўвайшла ў склад БССР, дзе ў 1940 годзезрабілася цэнтрам раёна (у 1960—1962 гадах у Дзятлаўскім раёне, у 1963—1965 гадах у Слонімскім раёне[4]). У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1948 годзе (28 чэрвеня 1968 года[4]) паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом дзіцячай і юнацкай творчасці.
У Казлоўшчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Медыцынскія паслугі надае бальніца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.