павет міжваеннай Польскай Рэспублікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Сло́німскі паве́т (польск.: Powiat słonimski) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў міжваеннай Польшчы і БССР у 1920—1940 гадах. Цэнтр — горад Слонім.
Слонімскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Статус | павет |
Уваходзіць у |
|
Уключае |
18 вясковых гмін, 2 гарадскія гміны |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Найбуйнейшыя гарады | Слонім |
Насельніцтва (1931) | 126 500 |
Шчыльнасць | 41 чал./км² |
Нацыянальны склад |
беларусы палякі яўрэі |
Плошча | 3 069 км² |
Былы павет Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. У 1915 года тэрыторыя павета занята нямецкімі, у пачатку 1919 — польскімі войскамі. У 1919—1920 у складзе Брэсцкай акругі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель.
12 снежня 1920 года Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый гміны Ружана, Косаў, Боркі і Пескі перададзены ў склад новаўтворанага Косаўскага павета[1].
Афіцыйна тэрыторыя Слонімскага павета адышла да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года.
З 4 лютага 1921 года павет увайшоў у склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства[2].
У верасні 1939 года тэрыторыя павета далучана да СССР і перададзена ў склад БССР. З 4 снежня 1939 года павет у Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны. Яго тэрыторыя падзелена паміж Быценскім, Дзятлаўскім, Казлоўшчынскім і Слонімскім раёнамі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.