Рабкор
пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рабко́р[2] (трансліт.: Rabkor, руск.: Рабкор) — пасёлак у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Пасёлак
Рабкор
|
У 5 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 208 км ад Гомеля, станцыя (канцавая) на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
На поўдні канава Серабранская (прыток ракі Пціч).
Вакол пасёлка лес.
На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы.
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі (уздоўж чыгункі), забудаванай аднабакова пераважна драўлянымі жылымі і гаспадарчымі (прыстанцыйнымі) будынкамі. База ЧУП «Акцябраграхімія», асфальтавы завод, нафтабаза, сталовая, 3 крамы.
Заснаваны ў 1931 годзе, пасля пачатку будаўніцтва чыгуначнай лініі Бабруйск — Старушкі ад лініі Асіповічы — Жлобін. Напачатку будаўніцтва чыгункі станцыя мела назву Ударная, пазней у гонар доблесці моладзі Рудабельшчыны па прапанове М. А. Ляўкова, які прысутнічаў на адкрыцці чыгункі, яе перайменавалі ў Рабкор (руск.: рабочая особая бригада комсомольсомольских организаций района). Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у чэрвені-жніўні 1941 года, разам з часткамі Чырвонай Арміі чыгуначную станцыю абараняў батальён добраахвотнікаў. Нямецкія акупанты 2 красавіка 1942 года і ў 1944 годзе цалкам спалілі пасёлак і забілі 64 жыхары (пахаваны ў магілах ахвяр фашызму ў 0,3 км на ўсход, 1,5 км на захад і 2 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.