(пам. 1684) староста старадубскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Рудаміна-Дусяцкі (пачатак XVII — 1684) — вялікалітоўскі ваенны. Ротмістр, палкоўнік. Харунжы ашмянскі (1661—1667), староста старадубскі (1663—1684). Пасол на соймы, член Кансультатыўнай рады Вялікага княства Літоўскага пад пратэктаратам Швецыі ў 1655−1656 гадах ад Браслаўскага павета[3].
Пётр Рудаміна-Дусяцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Самуэль Андрэй Абрамовіч | ||||||
Пераемнік | Казімір Тышкевіч[d] | ||||||
Смерць | не раней за 2 сакавіка 1684 і не пазней за 16 сакавіка 1684 | ||||||
Род | Рудаміны-Дусяцкія | ||||||
Бацька | Крыштаф Рудаміна-Дусяцкі | ||||||
Жонка | Альжбета з Сулістроўскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Ежы Войцех Рудаміна-Дусяцкі[d][2] і Кацярына з Рудамінаў-Дусяцкіх[d] | ||||||
Званне | ротмістр |
З роду Рудамін-Дусяцкіх гербу «Трубы». Сын менскага ваяводы Крыштафа Рудаміны-Дусяцкага і Эльжбеты з Тызенгаўзаў.
Удзельнічаў у элекцыі Яна Казіміра, якую падпісаў з Віленскім ваяводства. Ваяваў супраць паўстання Хмяльніцкага, такім чынам пачаў сваю працяглую вайсковую кар’еру[4].
Імаверна 14 жніўня 1652 года прызначаны браслаўскім стольнікам[4]. У 1655 годзе быў дэпутатам Трыбунала ад Браслаўскага павета. З 1657 года — паручнік казацкай харугвы Вінцэнта Гасеўскага; ваяваў супраць шведаў у Жамойці, Інфлянтах і Курляндыі.
Затым служыў як ротмістр[5], а ў 1660 годзе ўжо як палкоўнік Яго Каралеўскай Міласці[4] прадстаўляў дывізіі левага крыла на Варшаўскай канвакацыі, скліканай 14 чэрвеня для ратыфікацыі Аліўскага міру і рэформы сойма. Восенню 1660 года ўдзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай, у тым ліку ў бітве на Басі, а ў канцы 1660 года зноў прадстаўляў сваю дывізію, скардзіўся Яну Казіміру на вялікага гетмана Паўла Сапегу за яе дыскрымінацыю і прасіў вылучэння зімовых лагераў у Жамойці. З гэтай нагоды ён дамогся ад караля (14 студзеня 1661) трохгадовага мараторыя на выплату пазык[4].
Затым летам і восенню 1661 года ваяваў супраць Хаванскага на Полаччыне, удзельнічаў між іншым у бітве пад Кушлікамі. Баявыя таварышы яшчэ раз выказалі яму давер, выбралі адным з консулаў ад левага крыла на дапамогу маршалку Братэрскага хаўрусу Казіміру Хвалібогу Жэромскаму (11 верасня 1661).
Імаверна, у канцы 1661 годзе кароль надаў Пятру Рудаміне ўрад ашмянскага харунжага, каб атрымаць яго прыхільнасць[4].
Рудаміна быў адным з дэлегатаў канфедэрацыі войск вялікалітоўскіх, якія 20 красавіка 1662 года ў Каньскаволі падпісалі дамову пра супрацоўніцтва з Кароннай канфедэрацыяй (Свяшчэнным саюзам).
У чэрвені 1662 года войска абрала Рудаміну адным з дэлегатаў на скарбовую і вайсковую камісію ў Вільні пад старшынствам гетмана Вінцэнта Гасеўскага. Імаверна, Гасеўскі падкупіў Рудаміну, бо пасля забойства гетмана канфедэратамі ён у страху за жыццё ўцёк з Вільні. Аднак вярнуўся, каб далучыцца да змоўшчыкаў, якія мелі намер адпомсціць за забітага гетмана і ліквідаваць жаўнерскі саюз. Вызначыўся пры арышце радыкальных канфедэратаў. Разам з Альбрыхтам Канстанцінам Цеханавецкім абраны «старшым» і прычыніўся да скасавання жаўнерскага саюзу (5 мая 1663 года ў Шадаве). Пасля завяршэння перамоў з каралеўскім камісарам віленскім біскупам Ежы Белазорам ён падпісаў маніфест з асуджэннем забойства Гасеўскага. За заслугі ў ліквідацыі Братэрскага хаўрусу Міхал Пац восенню 1663 года прапанаваў кандыдатуру Пятра Рудаміны на ўрад старосты старадубскага, таксама даверыў яму паручніцтва сваёй гусарскай харугвы і перадаў казацкую харугву пасля Гасеўскага (дзе Рудаміна раней быў паручнікам) і драгунскую харугву пасля Казіміра Жэромскаша. Ян Казімір канчаткова зацвердзіў Пятра Рудаміну на ўрад старосты старадубскага, імаверна, у снежні 1663 года.[4]
На пераломе 1663—1664 гадоў чарговым паходзе супраць Маскоўскай дзяржавы, Пётр Рудаміна двойчы камандаваў няўдалай спробай заняцця Старадуба. Ён таксама працягваў дзейнічаць як выразнік інтарэсаў жаўнераў, падпісаўшы ў Прудках пагадненне з каралеўскімі камісарамі пра працяг службы войска да лютага 1664 года.
Быў паслом на сойм 1665 года, дзе падпісаў упаўнаважанне Крыштафу Пацу пра неабходнасць склікання вялікалітоўскай канвакацыі. Загадам гетмана Міхала Паца 20 верасня 1665 года Рудаміна на чале 18 харугваў рушыў пад Дынабург супраць войск Хаванскага, але не здолеў іх разбіць.
У лютым 1666 годзе, нягледзячы на супраціўленне сапежынскай апазіцыі, дзякуючы падтрымцы Міхала Паца, быў абраны паслом на сейм, дзе вылучаўся пракаралеўскімі пазіцыямі. Пасол ад Ашмянскага павета на веснавым сойме 1666 года[6]. Яго спробы стаць старостам ашмянскім старастам былі беспаспяховымі.
У студзені 1667 года быў вярхоўным камандуючым вялікалітоўскіх войск на маскоўскім фронце. У выніку скарачэння вялікалітоўскага войска яго казацкая харугва была ліквідавана, застаўся ў войску толькі гусарскім паручнікам харугвы Міхала Паца.
6 лютага 1667 года ў абозе пад Талачыном абраны адным з вайсковых паслоў на сейм. Пасол Старадубскага сойміка на надзвычайны сойм 1668 года[7]. Будучы падвоеным паслом — ад войска і ад Старадубаўскага павета, у 1668 годзе падпісаў адрачэнне Яна Казіміра. Як частка кола Пацаў, на элекцыйным сойме 1669 года, імаверна, падтрымаў кандыдатуру Карла Латарынгскага, але ўрэшце разам са Смаленскім ваяводам падпісаў абранне Міхала Карыбута Вішнявецкага.
Ад імя Міхала Паца выконваў абавязкі падваяводы віленскага ў 1669—1682 гадах. Быў паслом ад войска на каранацыю Міхала Карыбута і на веснавы сойм 1670 года. На першым сойме 1672 года прадстаўляў войска, а ў маі 1672 года стаў маршалкам пракаралеўскай жаўнерскай канфедэрацыі, створанай падчас скарбова-ваеннай камісіі ў Вільні. На элекцыйным сойме 1674 года як віленскі пасол пратэставаў супраць кандыдатуры Пяста Сабескага, але ўрэшце выйшаў з апазіцыі і разам з іншымі прыхільнікамі Пацаў падпісаў абранне Сабескага каралём. Пасол на каранацыйным сойме 1676 года[8]. На каранацыйным сойме быў прызначаны дэпутатам ад гетманаў вялікалітоўскіх для выдачу гібернаў войску. Пасод Старадубскага сойміка на звычайным сойме 1677 года.[9] У 1679 годзе быў маршалкам Трыбунала. У 1683 годзе выставіў пешы почт з 60 чалавек у войска Вялікага Княства Літоўскага на дапамогу Вене.
Пётр Рудаміна валодаў маёнткамі Камаі ў Ашмянскім павеце (часткова атрымаў у спадчыну ад бацькі, часткова купіў), Пакрэўна ў Вількамірскім павеце (каралеўшчызна атрыманая за службу па вечным праве), Мусьнікі (прададзены ў 1670 годзе ваяводзе смаленскаму Рыгору Падбярэзскаму), Крэва ў Вількамірскім павеце, Дуды (Казічызна) у Браслаўскім павеце, Сурвілішкі, Сырэнчаны, Дамброўшчына, Грышкоўшчына (выкуплена ў брата Крыштафа, прададзена ў 1673 годзе стрыечнаму брату Габрыэлю), Жураўшчына, Жары, Сухі Бор, а таксама Дудзяры і Пажняковічы (закладныя маёнткі ў Аршанскім павеце). Жонка прынесла яму ў пасаг Рыкішкі пад Вільняй (прададзены брату Жыгімонту).
Памёр паміж лютым і чэрвенем 1684 года. У тастаменце пакінуў 5 тысяч злотых касцёлу ў Камаях. У шлюбе з Эльжбетай (Гальшкай) Сулістроўскай меў сына Ежы Войцеха (пам. 18 лістапада 1688), менскага стольніка, і дачку Катажыну (пам. пасля 1716), жонку primo voto гарадзенскага харунжага Уладзіслава Антонія Кірдзея, secundo voto — Марціна Міхала Крышпіна Кіршэнштэйна, кашталяна троцкага, tertio voto — Аляксандра Агінскага, старосты ўсвяцкага[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.