Юрый Белазор

(пам. 1665) біскуп віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Белазор

Юрый Белазор (каля 1622 — 17 мая 1665) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп смаленскі (16581661) і віленскі (ад 1661).

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Крыштафа, старосты абельскага, і Ядвігі з Гедройцаў.

Скончыў Віленскую акадэмію, зрабіўся ксяндзом. Быў каралеўскім сакратаром, пісарам cкарбовым літоўскім, канонікам віленскім, пробашчам капліцы Святога Казіміра ў Віленскай кафедры, рэгентам меншай канцылярыі ВКЛ (16501655), кусташам віленскім (ад 1652).

Вымушана падпісаў ад імя віленскага капітула Кейданскі дагавор 1655 года пра унію ВКЛ і Швецыі. У Верках у 1663 заклаў Віленскую Кальварыю як воту па вызваленне бацькаўшчыны[1]. За ахвяраванні часткі скарбу капліцы Св. Казіміра на патрэбы разбуранае пасля вайны краіны атрымаў прыхільнасць Яна Казіміра Вазы. Быў ініцыятарам адбудовы віленскае кафедры.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.